Электронная музыка
Электронная музыка (ад англ. Electronic music, у простамоўі таксама «электроніка») — шырокі музычны жанр, які абазначае музыку, створаную з выкарыстаннем электронных музычных інструментаў. Хоць першыя электронныя інструменты з'явіліся яшчэ напачатку XX ст., электронная музыка як жанр развілася ў другой палове XX ст. і на пачатак XXI ст. уключае дзясяткі разнавіднасцяў.
Электронная музыка аперуе гукамі, якія ўтвараюцца пры выкарыстанні электронных тэхналогій і электрамеханічных музычных інструментаў. Прыкладамі электрамеханічных музычных інструментаў могуць служыць тэлармоніум, арган Хаманда і электрагітара. Чысты электронны гук атрымліваюць, ужываючы такія інструменты як тэрменвокс, сінтэзатар і камп’ютар.
Электронная музыка першапачаткова асацыявалася толькі з заходняй акадэмічнай музыкай, але гэта змянілася са з'яўленнем даступных па кошце электронных сінтэзатараў у канцы 1960-х гадоў. Сінтэзатары, дзякуючы свайго ўмеранага кошту, сталі даступныя не толькі буйным студыям гуказапісу, але таксама і шырокай публіцы. Гэта змяніла вобраз папулярнай музыкі — сінтэзатары сталі выкарыстоўваць шматлікія рок- і поп-артысты. З гэтага моманту электронная музыка стала звыклай часткай папулярнай культуры. Сёння электронная музыка ўключае ў сябе вялікую колькасць розных стыляў ад эксперыментальнай акадэмічнай музыцы да папулярнай электроннай танцавальнай музыкі.
Постаці электроннай музыкі
правіцьСпасылкі
правіць- Гісторыя электронных музычных інструментаў Архівавана 17 ліпеня 2007.