«Святло і цені» — пяты альбом у творчасці Таццяны Беланогай, выдадзены ў 2013 годзе.

Святло і цені
Альбом Таццяны Беланогай
Дата выпуску 2013
Жанр бардаўская песня
Храналогія Таццяны Беланогай
Ніткі
(2010)
Святло і цені
(2013)
Матылёк (2016)
  1. «Музыка» (прысвячаецца спеваку Мануэлю Агухэтасу)
  2. «Там, за акіянам»
  3. «Анёлы»
  4. «Распавядзі»
  5. «Крыніца срэбра»
  6. «Кола»
  7. «Будынак з чорнымі вокнамі»
  8. «Нябачныя танкі»
  9. «Чацвёртая сусветная вайна»
  10. «Бесхрыбетнасць»
  11. «Мама»
  12. «Вакол сваёй краіны»
  13. «Пакідаеш мяне, але заўжды са мною»
  14. «Мёртвая трава»

Канцэпцыя

правіць

Канцэпцыя альбома — чалавек як поле змагання дабра і зла. «Святло і цені» прысвечаны памяці Вольгі Рамановіч[1], выкладчыцы французскай мовы, якая ўпершыню пераклала з французскай на беларускую мемуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы свет у 33 гады. Назва альбома паходзіць з вершу "Шляхі Ігната Буйніцкага" Уладзіміра Караткевіча[2][3].

Зноскі

  1. Трэнас В.. Кулі не раняць, словы страляюць — Таццяна Беланогая прэзентавала «Святло і цені»(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісменнікаў (27 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 11 чэрвеня 2018.
  2. В.Радзіёнаў Таццяна Беланогая запісала альбом-разважаннем. ultra-music.com (31 снежня 2013).
  3. Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 252, 253

Спасылкі

правіць