Леанід Леанідавіч Барткевіч
Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (25 мая 1949, Мінск — 13 красавіка 2021, Мінск) — беларускі спявак і музыкант, саліст ансамбля «Песняры». Заслужаны артыст Беларусі (1979).
Леанід Барткевіч | |
---|---|
Поўнае імя | Леанід Леанідавіч Барткевіч |
Дата нараджэння | 25 мая 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 2021[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
СССР Беларусь Расія |
Жонка | Вольга Валянцінаўна Корбут |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | Гітара |
Жанры | Фолк-рок |
Калектывы | Песняры |
Узнагароды | |
bortkevi.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ дзяцінстве быў салістам у хоры хлапцоў Мінскага палаца піянераў. Пасля сканчэння музычнай школы па класе трубы быў салістам харавога ансамбля «Юнацтва» пры Мінскай кансерваторыі.
Адукацыю атрымаў у Мінскім архітэктурным тэхнікуме па спецыяльнасці «Праектаванне». Пад час навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструментальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».
Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белдзіпрасельбудзе». З 1970 года ўвайшоў у склад вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
У 1977 годзе Леанід Барткевіч развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.
У 1980 годзе паступіў у Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва (ГІТІС). У тым жа годзе з-за немагчымасці сумяшчаць гастролі і вучобу пакінуў ансамбль «Песняры». З 1983 года быў салістам Беларускага тэлебачання і радыё. Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Укрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачання СССР.
У 1989 годзе з жонкай, Вольгай Корбут і сынам Рычардам пераехаў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песнярах». Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна Леанід Барткевіч арганізаваў у Расіі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песняры“», зарэгістраваўшы аднаіменную гандлёвую марку.
Аўтар біяграфічнай кнігі «„Песняры“ и Ольга» (2003).
Каталік па веравызнанню.
Памёр 13 красавіка 2021 года[2].
Творчасць
правіцьСаліст-вакаліст ансамбля «Песняры» вядомы выкананнем песень «Александрына», «Белоруссия», «Бярозавы сок», «Вераніка» і інш. Найбольш адказныя сола ў работах «Гусляр» І. Лучанка і «Песня пра долю» У. Мулявіна[3]. Запісаў з ансамблем і сола шмат беларускіх народных песень на магнітную стужку і грампласцінкі (некаторыя ў дуэце з Данчыкам).
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Лаўрэат I прэміі Усесаюзнага конкурсу савецкай песні (1973).
Зноскі
- ↑ https://news.tut.by/culture/726322.html
- ↑ Памёр «пясняр» Леанід Барткевіч
- ↑ Барткевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).