Данчык
Да́нчык, сапр. Багдан Андрусішын (3 студзеня 1958, Нью-Ёрк) — беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч.
Данчык | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Паўло Андрусішын[d] |
Маці | Юлія Каханоўская[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | журналіст, спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло — украінец, а маці Юлія — беларуска. З дзяцінства Данчык ведаў і беларускую, і ўкраінскую мовы.
Калі яму было 16 год, трапіў на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом, які стаў першым беларускім дыскам у ЗША.
У 1981 скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
У 1989 наведаў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Тады Данчык выступаў таксама і ў Вільні. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996. У 1997 заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру.
Асноўным заняткам Данчыка стала журналістыка. Супрацоўнік, намеснік дырэктара Беларускай службы Радыё «Свабода». Жыве ў Празе.
Дыскаграфія
правіць- Беларусачка (1977)
- Мы адной табе належым (з Леанідам Барткевічам, 1985)
- Я ад вас далёка (1985)
- Калядныя песьні (1997)
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].
Сям’я
правіцьМае старэйшага брата Юрку, які працаваў у дзяржаўных органах ЗША[2].
Бабуля Данчыка — Яніна Каханоўская (1909—2005), пляменніца ўтваральнікаў Беларускай народнай рэспублікі Антона і Івана Луцкевічаў. У дзяцінстве даглядалася Максімам Багдановічам, ведала Янку Купалу, была найбліжэйшай сяброўкай Наталлі Арсенневай, працавала ў Нью-Ёрскім бюро Радыё Свабода[2]
Прабабуля Данчыка — Эмілія Луцкевіч-Шабуня (1886—1974), малодшая сястра Антона і Івана Луцкевічаў[3].
Гомасексуал. Зрабіў публічны камінг-аўт у 2019 годзе ў інтэрв’ю Радыё «Свабода»[4].
Зноскі
правіць- ↑ Сяргей Навумчык. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 . Радыё Свабода (23 сакавіка 2019). Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Данчык . Радыё Свабода (30 верасня 2009). Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ Анатоль Сідарэвіч. Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці . Наша Ніва (15 лютага 2014). Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ Данчык прызнаўся, што ён гей, і расказаў пра першы сексуальны вопыт з школьнай настаўніцай