«DeadMarsh» — беларускі метал-гурт з Мінска, заснаваны ў 1998 годзе.

DeadMarsh
Выступ гурта ў клубе «Джолі Роджэр», 2010 год
Выступ гурта ў клубе «Джолі Роджэр», 2010 год
Асноўная інфармацыя
Жанр метал
Гады 1998-2013
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская, англійская
Лэйблы X-Noise Factory
БМАgroup
Deathbell productions
Склад Аляксей Бумін, Валерый Зварыка, Аляксандр Кныш, Алег Пацкевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Датай заснавання гурта лічыцца 8 студзеня 1998 года, калі да гурта далучыўся Аляксей Гладыш, які ў той час граў у гурце Vicious Crusade. Гурт пачаў граць песні вядомых трэш-метал выканаўцаў (такіх як Metallica, Slayer, Sepultura ды іншых).[1]

20 ліпеня 1999 года ў клубе «Альтэрнатыва» гурт праводзіць свой першы канцэрт.

У сярэдзіне 2000 года ў гурце мяняюцца гітарысты. Замест Генадзя Гордана прыходзіць Аляксей Бумін, а замест бас-гітарыста Дзяніса Тушканава у гурт прыходзіць Павел Корань, з якім запісваецца сінгл «Bleeding Dirt».

У пачатку 2001 года зноў змена гітарыстаў — замест Аляксея Буміна прыходзіць Аляксей Шталенкаў, у студыі якога DeadMarsh выдае дэма-альбом Harmony Prevails  (бел. (тар.)). Пазней, песня «Wheels & Fire» («Колы і агонь») з’явіцца ў зборніку Hard Life Heavy Music I.

У 2001 годзе DeadMarsh удзельнічаў у фестывалях «Рок-кола» (дзе перамог у намінацыях «найлепшы гурт», «найлепшы гітарыст» і «найлепшы барабаншчык»), «Рок-апоўнач» (які праходзіў у рамках фэстываля «Славянскі базар» у Віцебску), «Рок супраць наркотыкаў» і «Рок немаўля».

У пачатку 2002 года гурт запісвае кавер «Люстэрка ночы» на песню Metallica «Enter Sandman», які быў выдадзены на зборніку Hardcoreманія: чаду!. Летам гурт удзельнічае ў фэстывалі беларускай музыкі «Басовішча 2002». У час падрыхтоўкі да фестываля, з гурта сыходзіць Аляксей Шталенкаў, а на яго месца вяртаецца Аляксей Бумін.

У 2003 годзе гурт DeadMarsh пачынае працаваць над беларускамоўным альбомам Грані, які выходзіць 2 верасня на студыі X-Noise Factory. Крыху раней, кампазіцыя «Апошні жах Няміга» выдаецца на зборніку Hard Life Heavy Music II. Таксама гурт запісвае кліп на песню «De la musique avant toute chose…».

2008 год адзначаецца выданнем новага англамоўнага альбома «To the Sky». У гэтым жа годзе з архіўных відэа на заглаўную песню альбома быў зманціраваны настальгічны відэакліп. Неўзабаве гурт пакідаюць ударнік Аляксей Гладыш (яго месца займае Сяргей Зварыка) і бас-гітарыст Павел Корань (замяняецца Дзмітрыем Ангелавым). Але галоўным ударам стаў сыход вакаліста Віталя Барушкі. Восенню гэтага года, пасля шэрагу праслухоўванняў, да DeadMarsh далучаецца вакаліст Аляксандр Кныш.[1]

У 2012 годзе музыканты анансуюць выданне новага альбома, запісанага цалкам на англійскай мове.[2] Аднак ужо ў ліпені 2013 года гурт абвясціў пра свой распад.[3]

Апошні вакаліст DeadMarsh Аляксандр Кныш у 2016 годзе выпусціў зборнік старых кампазіцый гурта «Буду Верыць», якія перазапісаў са сваім вакалам (на бэк-вакале — Пётр Ялфімаў). У зборнік увайшлі песні на англійскай і беларускай мовах.[4]

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць

Сінглы

правіць

Удзел у зборніках

правіць

Удзельнікі (на момант распаду)

правіць

Былыя ўдзельнікі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць