Арва Пярт
А́рва Пярт (эст.: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасня 1935, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазітар класічнай і сакральнай музыкі[10]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўключае яго ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі . Яго музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі спевамі.
Арва Пярт | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 11 верасня 1935[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Жонка | Нора Пярт[d][8][9] |
Дзеці | Michael Pärt[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыкант, кампазітар |
Жанры | сімфонія, contemporary classical music[d], мінімалізм[d] і рэлігійная музыка[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
arvopart.ee (эст.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў павеце Ярвамаа, выхоўваўся маці і айчымам у Ракверэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў іграць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучанне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе іграў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансерваторыі вывучаў кампазіцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў рабіць музыку для кіно і тэатра. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансерваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадзюсарам на Эстонскім радыё.
Старшыня Саюза кампазітараў СССР Ціхан Хрэннікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненне серыялізму ў творы «Некралог» (1960) і «падпаданне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не перашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазітараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складання ўласных кампазіцый вывучаў сярэдневяковую і рэнесансную музыку. Прыблізна ў той самы час ён перайшоў з лютэранства ў праваслаўе[11].
У 1980, пасля працяглай барацьбы з наменклатурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Спачатку пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Берлін. На пераломе XX—XXI стагоддзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве паміж Талінам[12] і Берлінам[13]. Вольна гаворыць па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[14][15][16].
Удзел у фільмах
правіцьІгравое кіно
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Kuiper K. Arvo Part // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arvo Pärt // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ а б http://epl.delfi.ee/news/kultuur/arvo-part-valiti-ameerika-kunstiakadeemia-auliikmeks?id=50729538
- ↑ а б http://www.akadeemia.ee/et/liikmeskond/_liikmed/part/
- ↑ а б http://visnews-en.blogspot.com.ee/2011/12/other-pontifical-acts_12.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119359979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://interlude.hk/art-deal-eternal-questionsarvo-nora-part/ Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ https://www.arvopart.ee/en/arvo-part/article/i-seek-a-common-denominator/ Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ Arvo Part Answers
- ↑ Peter Quinn. Arvo Pärt Архівавана 23 кастрычніка 2013., classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
- ↑ New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
- ↑ Radio :: SWR2 - SWR.de . swr.online. Праверана 25 верасня 2014.
- ↑ P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
- ↑ Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview . Праверана 25 верасня 2014.
- ↑ P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.
Літаратура
правіць- Hillier, Paul. (1997). Arvo Pärt. Oxford : Oxford University Press. 10-ISBN 0-19-816616-8; 13-ISBN 978-0-19-816616-0 (paper)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арва Пярт
- Біяграфія і творы Арва Пярта
- Дыскаграфія Арва Пярта
- Цэнтр Арва Пярта