Аліна Арлова (літ.: Alina Orlova; * 28 чэрвеня 1988, Вісагінас, сапраўднае прозвішча Арлоўская) — літоўская спявачка. Спявае песні на літоўскай, рускай, англійскай мовах. Акрамя ўласных песень, таксама выконвае кавер-версіі песень замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).

Аліна Арлова
літ.: Alina Orlova
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1988(1988-06-28) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Літвы Літва
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты фартэпіяна
Жанры фолк-поп, інды-фолк, альтэрнатыўны фолк, барока поп
Узнагароды
Аліна Арлова на MySpace
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька спявачкі па паходжанні паляк, які нарадзіўся ў Літве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расія). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем'і пераехалі ў Казахстан. Там яны пражывалі ў адным доме па суседзтву, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у Літву[2]. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагінасе[2]. Яна мае малодшага брата.

Творчасць правіць

Прэзентацыя дэбютнага альбома «Laukinis šuo dingo» (літ.: Дзікі сабака дынга) у Літве адбылася ў студзені 2008 года — ў касцёле Св. Кацярыны. Гэтае выступленне трансліравалася па літоўскаму тэлебачанню. Назва пласцінкі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назве прысутнічае гульня слоў: яе дакладны пераклад з літоўскае — «Дзікі сабака знік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-літоўску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песень Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»[3], а рускі — як псіхафольк[4]. У Маскве канцэрт-прэзентацыя адбыўся 5 мая ў клубе «Апельсин».[5] У Расіі пласцінка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступленні спявачкі ў Ліверпуле (28 мая) і Лондане (29 мая) [6]

У лістападзе таго ж года сваім выступленнем Аліна Арлова закрывала кіеўскі фестываль незалежнай музыкі Moloko Music Fest.[7]

У лютым 2010 на расійскім партале openspace.ru была прэзентаваная новая песня «Чудеса».[8] У чэрвені Аліна выступіла на літоўскім фестывалі Be2gether. Яе выступленне асноўвалася на песнях, падрыхтаваных для новага альбома. У тым жа годзе французскі інды-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Еўропы.[9]

1 ліпеня 2010 года ў Вільнюсе адбылася прэзентація альбома «Mutabor»

Дыскаграфія правіць

Крыніцы правіць

  1. http://www.cafeoto.co.uk/AlinaOrlova.shtm
  2. а б Баярынаў Д. Алина Орлова: «Я не знаю, кто я» Архівавана 5 верасня 2010. // OpenSpace.Ru. — 2010. — 1 сент.
  3. exhilaratingly dark, Baltic folk pop — Bella Todd. Alina Orlova Архівавана 29 верасня 2008. // Time Out London, May 27, 2008.
  4. Аліна Арлова ў «Апельсине» // Коммерсантъ Weekend. — 2008. — 8 мая.
  5. Аліна Арлова ў «Апельсине»
  6. Alina Orlova koncertuos Liverpulyje ir Londone
  7. Moloko Music Fest: Брати і сестри во інді — Артыкул пра фестываль у выданні «Українська Правда» (укр.).
  8. Новая песьня «Чудеса» — відэа на партале Openspace.ru
  9. A.Orlovos albumai bus parduodami V.Europoje ir Skandinavijoje

Зноскі

Спасылкі правіць