Вісагінас
Вісагінас (літ.: Visaginas) — горад у паўночнай Літве ў складзе Уцянскага павета. Плошча складае 8,96 км². Праз горад праходзіць чыгунка Вільнюс — Даўгаўпілс. Вісагінас размешчаны за 1 км ад мяжы з Беларуссю і за 15 км з Латвіяй.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГорад быў заснаваны ў 1975 годзе, разам з будуемай тут Ігналінскай атамнай электрастанцыяй. Да 1992 года меў назву Снечкус (Sniečkus), у гонар Антанаса Снечкуса, першага сакратара Камуністычнай партыі Літвы ў 1940—1974 гадах.
Большая частка насельніцтва горада працуе на электрастанцыі, ці ў арганізацыях якія яе абслугоўваюць. Ігналінская электрастанцыя, чарнобыльскага тыпу рэактараў (RBMK-1500), самая блізкая да Беларусі атамная электрычная станцыя. Складаецца з двух рэактараў па 1500 МВт і пачала сваю дзейнасць у другой палове 1980-х гадоў. Згодна з абавязкамі, якія ўзяла на сябе Літва перад уваходам ў Еўрапейскі Саюз, станцыя павінна быць зачынена. Першы рэактар быў заглушаны ў 2004 годзе, а другі павінен быць спынены ў 2009 годзе.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Насельніцтва
правіць
|
Культура
правіцьБеларускі культурны цэнтр «Крок».
Гарады-пабрацімы
правіць- Армавір, Арменія (13 чэрвеня 2022)[8]
- Дагда, Латвія (10 снежня 2014)[8]
- Даўгаўпілс, Латвія (4 лютага 2022)[8]
- Замбраў, Польшча (29 мая 1999)[8]
- Краслава, Латвія (31 сакавіка 2022)[8]
- Лідзбарк Варміньскі, Польшча (12 лістапада 2018)[8]
- Наваі[d], Узбекістан (19 красавіка 2022)[8]
- Славуціч, Украіна (7 сакавіка 2003)[8]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ http://www.pasto-kodai.lt/savivaldybe-visagino-sav/1
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о http://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://osp.stat.gov.lt/documents/10180/7356989/Nuolatiniai_gyv_sk_pagal_lyti_amz_gr_2020.xls
- ↑ а б в г д е ё ж https://www.visaginas.lt/index.php/savivaldybe/tarptautinis-bendradarbiavimas/23
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вісагінас
- Вісагінас (руск.)