Адкрыць галоўнае меню

«Akute» (Акутэ) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — вакалістам і гітарыстам Стасам Мытнікам і бас-гітарыстам Раманам Жыгаравым.

Akute
Akute.jpg
Канцэрт у Гродна (2016)
Асноўная інфармацыя
Жанр Рок, пост-панк
Гады 2008 - па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Магілёў, Мінск
Адкуль Магілёў
Мова песень Беларуская
Склад Раман Жыгараў
Vicky Fatez
Стас Мытнік
Іншыя
праекты
Глюкі
Avias
Nevma

Змест

ГісторыяПравіць

Упершыню гурт выступіў у канцы жніўня 2009 на фестывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў хіт-парадзе «Тузіну гітоў» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Літоўская Рэспубліка). Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча) і «Верціфэсце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным свяце Графіці» (Мінск). Увосень гурт запісаў усе песні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».

У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас»[3], за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у мінскім клубе «Рэпаблік» адбылася прэзентацыя другога альбому «Не існуе»[4]. У верасні гурт выступаў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У снежні зрабіўся гуртом году паводле «Тузіну гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк моладзевага фільма «Вышэй за неба». У 2014 годзе адбываецца выхад трэцяга па ліку студыйнага альбома, «Рэальнасць і сны»[5]. У 2013 годзе быў зняты першы кліп гурта на песню «Бегчы»[6].

У гурце змянілася некалькі барабаншчыкаў, пакуль у 2015 годзе да яго не далучылася Вікторыя «Vicky Fatez».[7] Разам з ёй быў запісаны апошні на дадзены момант альбом пад назвай «Пластыка»[8].

ДыскаграфіяПравіць

ВідэаграфіяПравіць

УзнагародыПравіць

ФестываліПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Новы праект удзельнікаў «Глюкаў»
  2. Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе
  3. 3,0 3,1 Akute "Дзевачкі і космас" (+аўдыё) / Experty.by
  4. 4,0 4,1 Akute "Не існуе" (+аўдыё) / Experty.by
  5. 5,0 5,1 Akute "Рэальнасць і сны" (+аўдыё) / Experty.by
  6. Гурт Akute зняў першы афіцыйны кліп (+відэа) / Experty.by
  7. У складзе AKUTE з’явіцца дзяўчына — барабаншчыца Vicky Fates: Еўрарадыё
  8. 8,0 8,1 Płastyka - свежы альбом Akute на Першаку / 34mag.net
  9. Akute прадставілі першы сінгл з новага альбома (+спампаваць) / Experty.by
  10. Бразільска-беларускі сінгл Akute (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
  11. Akute - Бегчы / YouTube
  12. Akute - Scieny / YouTube
  13. Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012
  14. Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (+фота) / Experty.by
  15. Лучшие альбомы 2012 (+аудио) / Experty.by
  16. У Мінску названыя лаўрэаты першай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі «Рок профі»
  17. "Ляпісы", Лявон Вольскі і Akute атрымалі галоўныя ўзнагароды "Даём рады" / Experty.by
  18. "Крамбамбуля" і Pauline сталі "Героямі году – 2015" / Experty.by
  19. Группа Akute: "Пройти в финал "Be2gether" нам помогли друзья!" / Experty.by
  20. «Ляпіс Трубяцкі» і «Акутэ» выступілі на найбуйнейшым летувіскім фэстывалі «Галапагаі»
  21. У межах кампаніі «У Беларусь і Еўропу — без візы!» у Мінску праходзіць фэстываль «Самаход-2013»
  22. На фэстывалі Men's Fest у Берасьці выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Ўкраіны

СпасылкіПравіць