Грудак (Беластоцкі павет)
Гру́дак (польск.: Gródek; беларуская назва — Гарадо́к) — вёска ў Польшчы, за 33 км на ўсход ад Беластока, на рацэ Супраслі. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Грудак
Вёска
Грудак
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьГарадок узнік у XV стагоддзі як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандр Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр быў перанесены вышэй па плыні ракі ў Супрасль.
У сярэдзіне XVI стагоддзя Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагоддзях мястэчка знаходзілася ў валоданні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.
У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадка быў паніжаны да вёскі.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Грудак апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Грудак акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Грудак Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1878 год — 1793 чал.[2];
- XXI стагоддзе: 2011 год — 2599 чал.
Культура
правіць- Гарадоцкі цэнтр культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
- Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)
- У Гарадку ладзіцца штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча». Іншыя культурныя падзеі: «Сяброўская бяседа», «Спатканні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»), «Дні Грудка» («Dni Gródka»).
- Газета «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»
Славутасці
правіць- Замкавая гара
- Касцёл Найсвяцейшага сэрцы Ісуса (1933—1936)
- Могілкі: праваслаўныя, іўдзейскія
- Царква могілкавая Покрыва Багародзіцы (1862; драўляны зруб)
- Царква Раства Багародзіцы (1946—1947)
Страчаная спадчына
правіць- Сінагогі
- Царква
Галерэя
правіць-
Царква Раства Багародзіцы
-
Могілкавая царква
-
Касцёл
-
Гістарычны будынак
Вядомыя асобы
правіць- Мікола Дзямідаў (1888—1967) — беларускі педагог, ваенны.
Зноскі
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Jelski A. Gródek (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 817.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грудак (Беластоцкі павет)
- Гарадок на сайце Radzima.org