Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — 28 мая 1549) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Ваявода новагародскі (з 1544), канюшы надворны літоўскі (з 1502), маршалак гаспадарскі (1506—1509, 1511—1547). Пачынальнік узвышэння роду Хадкевічаў.
Аляксандр Іванавіч Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Касцеша» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Осцік | ||||||
Пераемнік | Іван Андрэевіч Палубінскі (часовы спраўца), Іван Гарнастай |
||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1475 |
||||||
Смерць | 28 мая 1549 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Род Хадкевічаў | ||||||
Бацька | Іван Хадкевіч[d] | ||||||
Маці | Яўнута Бельская[d] | ||||||
Жонка | Васіліса Іванаўна Яраславіч[d] | ||||||
Дзеці | Геранім Аляксандравіч Хадкевіч, Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч, Юрый Аляксандравіч Хадкевіч і Аляксандра з Хадкевічаў[d] |
Трымаў Пунскае (1506), Берасцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.
БіяграфіяПравіць
З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Івана і Яўнуты (Агнешкі) Соф'і Бельскай.
Праз сваю маці быў другім кузэнам братоў Ягелонаў: вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Альбрэхта, і вялікага князя Жыгімонта II. Меў дзвюх сясцёр: Аграфену і Якумілу.
Меў вялізныя зямельныя ўладанні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі з'ехалі ў Сухі Груд.
Пасля паўстання Глінскіх быў пазбаўдены пасад і кінуты ў вязніцу за падтрымку падстання, але хутка быў адпушчаны.
На гэтым месцы Аляксандр Хадкевіч збудаваў у 1510—11 гадах Супраслеўскі манастыр. Канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на яго заснаванне. Першай у манастыры была пахавана маці Аляксандра Хадкевіча.
11 мая 1513 года ажаніўся з князёўнай Васілісай з роду Яраславічаў. У шлюбе меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 года, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама сына Івана, які памёр маладым, дачок Соф'ю (1517, Вільня), якая была замужам за падчашым Станіславам Кезгайлам, а потым за канюшым Ярашам Карыцкім; і Аляксандру — замужам за Паўлам Сапегам.
Пасля смерці пахаваны разам з жонкай у Супраслеўскім манастыры.
РадаводПравіць
Геранім | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян Караль | Ганна Схаластыка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геранім | Ян | Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ходзька | Іван | Аляксандр | Рыгор | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канстанцін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сафія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Юрый | Ян Казімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геранім | Крыштаф | Аляксандр Крыштаф | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гальшка | Геранім Караль | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.