Іосіф Солтан

мітрапаліт кіеўскі

Іосіф Солтанавіч, або Солтан, свецкае імя Ілья (? — 1521 або 1522) — вялікалітоўскі праваслаўны царкоўны дзеяч. Епіскап смаленскі (1494-1509), мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (з 1507).

Мітрапаліт Іосіф II
Мітрапаліт Іосіф II
Іосіф Солтан, гравюра XIX ст.
Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
1507 — 1522
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Мітрапаліт Іона II
Пераемнік Мітрапаліт Іосіф III
Епіскап Смаленскі
1494 — 8 лютага 1509
Папярэднік Іакім
Пераемнік Варсанофій
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Ілья Солтан
Нараджэнне 1450
Смерць 1521 або 1522
Дынастыя Солтанавічы
Бацька Солтан[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Партрэт Іосіфа Солтана з Супрасльскага манастыра

Сын лагойскага баярына Солтана, які атрымаў ад князя Аляксандра Чартарыйскага зямлю ў Ганявічах у Лагойскім княстве. Такім чынам, Ілья належаў да сям’і Солтанавічаў (Салтановічаў) — меў братоў Міхаіла і Грыньку, сёстраў Марыну і Ганну. Карыстаўся гербам «Ліс», або падобным да яго ўласным знакам, які захаваўся на некалькіх адбітках мітрапаліцкай пячаткі.

Прыняў манаства з імем Іосіф. У пачатку XVI ст. епіскап смаленскі. Блаславіў заснаванне Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра і перадаў яму ў 1503 годзе Супрасльскі абраз Маці Божай.

У маскоўскую вайну 1500—1503 гадоў пры аблозе Смаленску захаваў вернасць вялікаму князю літоўскаму Аляксандру. За гэта ў 1504 годзе атрымаў ад апошняга тры маёнткі ў Бельскім павеце — Тапілец, Бацюты і Пышчава, а ў 1507 годзе ад Жыгімонта Старога сяло Капусцінскае.

Атрымаў прызначэнне на мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі, зацверджанае ў 1509 годзе канстанцінопальскім патрыярхам Пахоміем. 25 снежня 1509 года склікаў у Вільні, дзе была яго рэзідэнцыя, сабор духавенства Кіеўскай мітраполіі, на якім прыняты 15 правілаў, датычных у асноўным паляпшэння маральнага стану царквы.

У 1511 годзе пры дапамозе вялікага гетмана літоўскага князя Канстанціна Астрожскага атрымаў ад караля Жыгімонта Старога грамату, якая гарантавала незалежнасць праваслаўнага духавенства ад свецкай улады ў кіраванні і судаводстве[1]. У 1514 годзе склікаў яшчэ адзін сабор, на якім вызначылі свята прападобнага Елісея Лаўрышаўскага, паводле падання, заснавальнік Лаўрышаўскага манастыра ў XIII ст.

Адзін з першых фундатараў царквы Св. Барыса і Глеба ў Навагрудку[2]. Пры Іосіфе Солтане манастыры і прыходскія цэрквы ў Вільні, Віцебску, Гародне, Кіеве, Кобрыне, Мінску, Мсціславе, Навагрудку, Пінску, Смаленску, Супраслі, Тураве і іншыя атрымалі ад буйных свецкіх феадалаў шэраг маёнткаў і іншых ахвяраванняў.

У 1521 годзе разам з Канстанцінам Астрожскім дамогся ад караля Жыгімонта Старога пастановы пра паляпшэнне ўмоў для праваслаўных Галіцыі (у складзе Каралеўства Польскага). Тастаментам перадаў пад апеку Канстанціна Астрожскага ўсю мітрапаліцкую маёмасць да абрання новага мітрапаліта.

Зноскі

Літаратура

правіць