Елісей Лаўрышаўскі
Елісей Лаўрышаўскі (? — ноч на 23 кастрычніка каля 1250) — праваслаўны святы.
Елісей Лаўрышаўскі | |
---|---|
![]() Помнік Елісею Лаўрышаўскаму ў Навагрудку | |
Дата смерці | кастрычнік 1250 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у праваслаўнай царкве |
У ліку | прападобных |
Дзень памяці | 5 лістапада (23 кастрычніка) |
Бацька | Транята |
Паводле Жыція, сын князя Трайдзеня і займаў высокую пасаду пры двары вялікага князя літоўскага Міндоўга. Стаўшы хрысціянінам, ён пакінуў двор і адышоў у пустынь, дзе яго знайшоў нейкі праваслаўны манах, разам з якім Елісей заснаваў Лаўрышаўскі манастыр. Сярод братоў манастыра быў і князь Войшалк.
Елісей быў забіты сваім гадаванцам, юнаком-служкай ў ноч на 23 кастрычніка каля 1250 года. Пасля забойства мошчы прападобнага былі ўслаўленыя цудаздзяйснымі.
Кананізацыя
правіцьКалі ў 1505 годзе татары спустошылі наваколлі Навагрудка і наблізіліся да Лаўрышаўскага манастыра, то ім падалося, што манастырскі двор запоўнены адборнай конніцай, і яны адступілі. Гэта цуд, напэўна, паслужыў падставай для кананізацыі прападобнага Елісея мітрапалітам Іосіфам Солтанам на саборы, які адбыўся ў Вільні(?) ў 1514 годзе.