Род Солтанавічаў
Солтанавічы (Салтанавічы), або Солтаны — род лагойскіх баяр.
ГісторыяПравіць
У XVII ст. радавод баяраў Солтанавічаў змяшаны з радаводам магнатаў Солтанаў[1][2][3][4], што, на думку А. Бялецкага, зроблена наўмысна.
Пачынальнік — лагойскі баярын Солтан, які да 1477 года выслужыў у князя Аляксандра Чартарыйскага дзве службы у Ганявічах з яго Лагойскіх уладанняў у Менскім павеце. Солтан меў сыноў Міхаіла, Іллю і Грыньку, а таксама дачок Марыну і Ганну.[5]
Сын князя Аляксандра — князь Сямён Чартарыйскі, зрабіў яшчэ болей, вызваліў братоў Солтанавічаў ад службы сабе з нададзенага бацькам маёнтка і дазволіў служыць з яго каму захочуць. Браты звярнуліся па прыняццё на службу да гаспадара, урэшце прынамсі Ілля і Грынька ўжо ў 1496 годзе былі дваранамі вялікага князя Аляксандра Ягелончыка. У пацвярджальным прывілеі на маёнткі кн. Сямёну Чартарыйскаму вял.кн. Аляксандр асобна адзначыў, што з яго Лагойскіх уладанняў «на сябе выняў» сваіх дваран Солтанавічаў разам з нададзенымі князямі Чартарыйскімі маёнткамі, такім чынам падрэсліўшы іх статус гаспадарскіх баяр-шляхты.[6] Таксама вял.кн. Аляксандр даў Солтанавічам яшчэ маёнткі побач Лагойска.
Род згас на ўнучцы Солтана.
РадаводПравіць
- Солтан (? — да 1492), баярын лагойскі
- Міхаіл Солтанавіч (? — да 1496), нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымалі браты Ілля і Грынька[6]
- Ілля Солтанавіч (? — 1521—1522), дваранін гаспадарскі, пазней прыняў манаства пад імем Іосіф, быў епіскапам смаленскім, затым мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі[5], нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымаў або брат Грынька, або ўжо братава дачка
- Грынька Солтанавіч (? — да 1538), дваранін гаспадарскі, пакінуў толькі дачку Ганну
- Ганна Грынькаўна[7], (? — пасля 1538), у першым шлюбе (пасля 1516) была з князем Васілём Іванавічам Пузынам[8] (зг. 1509[9], 1514, 1516 -- †1521), у другім (перад 1524) — з дваранінам гаспадарскім Юхнам Ваньковічам[10]. Па смерці першага мужа ўспадкавала маёнтак Глыбокае Віцебскага павета, у 1522 годзе судзілася з дзеверам -- кн. Цімафеем Іванавічам Пузынам за наезд на гэты маёнтак і шкоды. Другі муж -- Юхна Ваньковіч, судзіўся з кн. Цімафеем за жончыну спадчыну па першым мужы -- маёнтак Носава Мельніцкага павета, урэшце адсудзіў яго на карысць Ганны "до ее живота", які спачатку ўспадкаваў па браце кн. Цімафей -- вырак вынес кар. Жыгімонт Стары 16.5.1524 года ў Кракаве[11]. У 1532 годзе Юхна судзіўся за жончыну спадчыну ў Ганявічах, у 1538 годзе ён жа атрымаў ад вялікага князя пацверджанне на селішча і сенажаць пад Лагойскам, якія раней належалі жончынаму бацьку Грыньку Cолтанавічу[6].[12]
- Марына Солтанаўна, жонка (пасля 1456) князя Аляксандра Чартарыйскага[5]
- Ганна Солтанаўна, жонка Васіля Гарнастая, пісара гаспадарскага (зг. 1507[13])[5]
Зноскі
- ↑ Пазднякоў, 2014, с. 71
- ↑ Флоря, 2011, с. 14
- ↑ Мірановіч, 2006, с. 10-11
- ↑ Вяроўкін-Шэлюта, 2006, с. 620
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Пазднякоў, 2016
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Насевіч, 2003
- ↑ МЛ 46.
- ↑ МЛ 28. -- № 72
- ↑ Lietuvos Metrika. Kn. 8: (1499-1514): Uzrasymu knyga 8. -- Vilnius: Mokslo ir enciklopediju leidykla, 1994. -- 649 p.
- ↑ ЛМ 20.
- ↑ LM 224. — № 108. — Р. 113–114.
- ↑ Wolff, 1895, p. 406-407.
- ↑ Археографическнй сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. т. I—XI. Вильна, 1867—1890. — Т. I, 7.
ЛітаратураПравіць
- Бҍлецкій А. В. Родопроисхожденіе Западнорусскаго Митрополита Іосифа II Солтана // Литовскіѧ Епархіальныѧ Вҍдомости № 44, 45, 46. — Вильна, 1895.
- Вяроўкін-Шэлюта У. Солтаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 620. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Мірановіч А. Манастыр у Супраслі як цэнтр праваслаўя і беларускай культуры ў XVI ст. // Białoruskie zeszyty historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. № 26. — Białystok, 2006. — С. 5-28.
- Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 1.. — Мн.: 2003. — С. 113—139.
- Пазднякоў В. С. Іосіф ІІ (Ілля Солтан) // Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" / vkl.by [Электронны рэсурс]. — 2016.
- Пазднякоў В. С. Архіў праваслаўных і грэка-каталіцкіх мітрапалітаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. (гісторыя, структура, склад). — Мінск: БелНДІДАС, 2014. — С. 71-83. — 332 с.
- Флоря Б. Н. Иосиф II // Православная энциклопедия. — М. : Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2011. — Т. XXVI : «Иосиф I Галисиот — Исаак Сирин». — 752 с. — 39000 экз. — ISBN 978-5-89572-048-6. — С. 14-18.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Monografia. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — 724 s.