Род Перасвет-Солтанаў
арыстакратычны род гербу ўласнага "Солтан" (часта называюць "Сыракомляй")
Не блытаць з Солтаны.
Не блытаць з Солтанавічы.
Солтаны, частка роду карысталася прыдомкам Перасвет або Перасвятовічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага «Солтан» (які часта называюць «Сыракомляй»).
Перасвет-Солтаны жылі ў Рэчыцкім павеце, напэўна, аднаго паходжання з Солтанамі з Кіеўскага павета.
У XVII стагоддзі радаводы шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў, магнацкага Солтанаў і баярскага Солтанавічаў змяшаліся, і вызначэнне таго, хто з пазнейшых асоб з прозвішчам Солтан да якога роду належыць, патрабуе асобнага даследвання для кожнай.