У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Пост-па́нк (англ.: post-punk)[1] — жанр рок-музыкі, які з’явіўся ў канцы 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі як працяг панк-рока. Жанр пост-панк — гэта ў нейкай ступені больш ускладненая і эксперыментальная форма панка[2].

Пост-панк
Кірунак: Панк-рок
Вытокі: Панк-рок, авангардная музыка, электронная музыка, краўт-рок, дыска, Арт-рок, глэм-рок, даб
Месца і час узнікнення: Канец 1970-х, Вялікабрытанія
Разнавіднасці
Паджанры: Готык-рок, дэнс-панк
Роднасныя: Пост-хардкор, пост-панк рэвайвл

У адрозненне ад рэзкага сухога гучання панк-рока, пост-панк адрозніваўся вялікай разнастайнасцю музычнага самавыяўлення з прычыны шырокага дыяпазону ўплыву на жанр такога напрамку, як краўт-рок, у першую чаргу такіх гуртоў, як Neu![ru] і Can[ru], такога жанра, як дыска, эксперыментальных альбомаў Дэвіда Боўі так званага «берлінскага перыяду», электронныя поспехі Kraftwerk[ru] і г.д. Чэрпаючы натхненне з элементаў панк-рока (такіх, як правакацыя або DIY падыход), адыходзячы ад музычных межаў панка да больш шырокай культурнай прыналежнасці, постпанкавая музыка была адзначана разнастайным, эксперыментатарскім пачуццём і «канцэптуальным нападам» на рок-традыцыі.

Пост-панк быў успрыняты як спроба супрацьстаяць культурна-масавай стандартызацыі, гэты кірунак музыкі быў адзначана аднаўленнем цікавасці да музычных эксперыментаў, у прыватнасці, да новай тэхналогіі запісу і сувяззю з не-рок стылямі, такімі як электронная музыка і розныя формы танцавальнай музыкі. У напрамку таксама часта відаць скрыжаванне музыкі з мастацтвам і палітыкай, а мастакі шчодра чэрпалі натхненне з такіх крыніц, як крытычная тэорыя, кіно, перформанс[be-tarask] і мадэрнісцкая літаратура. Музыка стылю пост-панк была цесна звязана з развіццём такіх жанраў, як готык-рок, ноу-вэйв і індастрыял. Да сярэдзіны 1980-х гадоў вялікая частка руху рассеялася, забяспечыўшы штуршок для развіцця пазнейшай альтэрнатыўнай музыкі і інды-музыкі. Найбольшы перыяд росту пост-панка прыйшоўся на канец 1970-х, пачатак 1980-х гадоў.

Першыя пост-панк гурты: Siouxsie and the Banshees, Wire, Public Image Ltd, Devo, Joy Division, Talking Heads, the Pop Group, Gang of Four, Throbbing Gristle и Contortions.

Філасофія

правіць

Тэрмін «пост-панк» быў упершыню выкарыстаны журналістамі ў канцы 70-х гадоў, каб апісаць гурты, якія часова выходзяць за рамкі гукавога шаблону панка ў разныя напрамкі[3]. Многія з артыстаў, першапачаткова натхнёныя DIY і энергіяй панка[2], у выніку расчараваліся ў стылі і руху, адчуваючы, што ён трапіў у камерцыйную формулу, рок-з’езды і самапародыі[4].

Нягледзячы на адрозненні паміж рэгіёнамі і музыкамі, музыка ў стылі пост-панк характарызавалася «канцэптуальным нападам» на рок-асновы[5] і сыходам ад традыцыяналізму[6] на карысць эксперыментаў[7][8][2].

Нікалас Лезард апісаў пост-панк як «зліццё мастацтва і музыкі». Эра пост-панка чэрпала ідэі з літаратуры, арт-кіно, філасофіі і палітыкі[8]. Выканаўцы імкнуліся адмовіцца ад агульнага адрознення паміж элітарнай і масавай культурай[9]. Сярод асноўных уплываў на пост-панк выканаўцаў былі аўтары кніг, такія як Уільям С. Бероуз і Джэймс Балард, авангардныя палітычныя плыні, такія як сітуацыянізм і дадаізм, і інтэлектуальныя напрамкі, такія як постмадэрнізм[10]. Многія выканаўцы разглядалі сваю працу ў адкрыта палітычным плане[11].

Некаторыя месцы стварэння пост-панк музыкі былі цесна звязаныя з эфектыўным развіццём субкультуры, якая адыгрывала важную ролю ў развіцці мастацтва, мультымедыйных перформансаў і незалежных лэйблаў. Многія пост-панк выканаўцы падтрымліваюць анты-карпаратыўны падыход да гуказапісу, прытрымліваючыся альтэрнатыўных сродкаў вытворчасці і выпуску музыкі. Журналісты сталі важным элементам культуры, папулярныя музычныя часопісы і крытыкі таксама пачалі цікавіцца рухам[10].

Станаўленне і асаблівасці

правіць
 
Роберт Сміт, The Cure 1985 г.

Замест энергіі, якая б’е ключом, і гітарнай агрэсіі панка, для пост-панка характэрны павольны манатонны рытм з перавагай басу і ўдарных, пачуццё нарастаючай трывогі ў мелодыях, адхілены вакал і, як правіла, дэпрэсіўныя меланхалічныя тэксты (The Cure і The Sisters Of Mercy), дэкадэнцкія тэксты (Japan і Дэвід Сільвіян), часам поўныя разважанняў пра смерць і сэнс жыцця (Joy Division, Bauhaus)[12].

Раннія прадстаўнікі пост-панка (Siouxsie and The Banshees, Joy Division, Bauhaus) натхняліся творчасцю такіх калектываў, як The Doors, T. Rex і The Velvet Underground. Таксама на жанр аказалі істотны ўплыў рэгі і даб.

Дэбютны альбом Public Image Ltd 1978 года, разам з альбомам Ігі Попа The Idiot, які выйшаў у 1977 годзе, лічыцца першым і адным з найбольш уплывовых альбомаў пост-панка. Альбом, на думку андэграўндных крытыкаў музычнай індустрыі 80-х, меў асноўныя папярэднія жанру рысы, такія як павольны машынападобны рытм, глыбокі насычаны халоднымі абертонамі бас, нізкі, быццам тагасветны, вакал.

Дзякуючы работам такіх гуртоў, як Siouxsie and The Banshees, Joy Division, Bauhaus, The Cure і The Sisters Of Mercy, нарадзіўся вытворны жанр готык-рок.

Пост-панк у Беларусі

правіць
 
«Molchat Doma» на канцэрце ў Літве, 6 кастрычніка 2019 года

Пост-панк даволі шырока прадстаўлены ў Беларусі. Найбольш паспяховым гуртом з’яўляецца Molchat Doma. Па звестках The-Village, яны робяць самую папулярную рускамоўную музыку ў свеце[13].

Папулярныя сучасныя гурты:

Крыніцы

правіць
  1. ПОСТ-ПАНК | Энциклопедия KM.RU
  2. а б в Erlewine, Stephen Thomas. Post-Punk : Significant Albums, Artists and Songs, Most Viewed. Allmusic. Праверана 8 ліпеня 2012.
  3. Cateforis 2011, p. 26.
  4. Reynolds 2005, p. 1.
  5. Lezard, Nicholas. «Fans for the memory». The Guardian.
  6. Ogg, Alex. «Beyond Rip It Up: Towards A New Definition Of Post Punk?». The Quietus.
  7. Rojek, Chris. Pop Music, Pop Culture. Polity, June 2013. Print. p. 28
  8. а б Kitty Empire. Never mind the Sex Pistols - Rip It Up And Start Again: Post-Punk 1978-1984 - book review. The Guardian (17 красавіка 2005). Праверана 17 лютага 2016.
  9. Anindya Bhattacharyya. «Simon Reynolds interview: Pop, politics, hip-hop and postpunk» Socialist Worker. Issue 2053, May 2007.
  10. а б Reynolds 2005, p. 19.
  11. Reynolds 2005, p. xi.
  12. Александр Гагинский, Александр Киселёв. «Звуки ночи. Темная музыка» Архівавана 12 кастрычніка 2011. // журнал «Мир Фантастики»
  13. «Молчат дома» — самая популярная в мире русскоязычная музыка прямо сейчас. Постпанк, который уделал Моргенштерна // The Village, 13.04.2021.

Літаратура

правіць
  • Cateforis, Theo (2011). Are We Not New Wave: Modern Pop at the Turn of the 1980s. University of Michigan Press. ISBN 978-0-472-03470-3.
  • Reynolds, Simon (2005). Rip It Up and Start Again: Postpunk 1978–1984. London: Faber and Faber. ISBN 978-0-14-303672-2.