Готык-рок
Готык-рок (англ.: Gothic rock) — разнавіднасць альтэрнатыўнага року. Кірунак з’явіўся з панк-року і пост-панку. Тыповымі тэмамі музычнага кірунку з’яўляюцца тэмы гатычнай літаратуры новага часу, рамантыка і нігілізм. Готык-рок спарадзіў вакол сябе субкультуру «готы».
Готык-рок | |
---|---|
Вытокі: |
Панк-рок[1] Пост-панк Псіхадэлічны рок[1] Глем-рок[1] |
Месца і час узнікнення: | ап-1970-ыя, Злучанае Каралеўства |
Музычныя інструменты: |
Гітара Бас-гітара Барабаны Клавішы Драм-машын |
Папулярнасць: | Андэрграўнд |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Дарк-кабарэт - Дэд-рок |
Вытворныя: | Дрым-поп, Шугейзін, Готык-метал, Дарквейв |
Таксама некаторыя готык-гурты часта звязваюць тэматыку сваіх тэкстаў са смерцю, смуткам, бязвыхаднасцю і іншымі негатыўнымі пачуццямі і дзеяннямі. Тэрмін «готык-рок» упершыню быў прыстасаваны да гурта «Procol Harum, музыка якіх насіла выразны ўплыў сярэднявечнай музыкі. Яскравымі прадстаўнікамі гэтага кірунку можна назваць: «Sisters of Mercy UK Decay», «Siouxsie And The Banshees», «Alien Sex Fiend», «Flesh For Lulu», «Bauhaus». З готык-рока развіўся дэд-рок, які пачаў развівацца ў Каліфорніі, галоўным прадстаўніком якога быў амерыканец Christian Death.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Dave Thompson / Kirsten Borchardt · Schattenwelt · Helden und Legenden des Gothic Rock · Page 12 · 2004 · ISBN 3-85445-236-5