Дарквейв — кірунак у музыцы.

Дарквейв
Кірунак: электронная музыка
Вытокі: пост-панк
новая хваля
готык-рок
індастрыял
класічная музыка
сінціпоп
Месца і час узнікнення: пачатак 80-х Германія, Вялікабрытанія
Папулярнасць: 1990-2000
Разнавіднасці
Паджанры: сінці-готыка
нямецкі дарквейв
Роднасныя: EBM
dark ambient
ethereal
сінціпоп

ГісторыяПравіць

Дарквейв як жанр нарадзіўся ў пачатку 1990-х, як вынік эксперыментаў прадстаўнікоў новай хвалі (асабліва гатычнага року і пост-панка) і індустрыяльнай музыкі. У 1980-х гатычная музыка развівалася ў двух рэчышчах — «кананічным» і «эксперыментальным». Дарквейв як раз і быў прадстаўніком апошняй, эксперыментальнай галіны. Для яго характэрна змешванне стыляў, як у плане аранжыровак, так і ў плане музыкі — напрыклад, у творчасці адных выканаўцаў прыкметны ўплыў сінці-попа (Diary Of Dreams, Wolfsheim), у іншых — пост-індустрыяльнай і клубнай культуры (In Strict Confidence, Die Form), у трэціх — неа-фальклору, неа-класікі (Sopor Aeternus) і г. д.