Пятля Прыхільнасці
«Пятля Прыхільнасці» (руск.: Петля Пристрастия) — беларускі пост-панк-гурт.
Пятля Прыхільнасці | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | пост-панк і інды-рок |
Гады | 2004 — дагэтуль |
Краіны | |
Мовы песень | руская |
Лэйблы | Snegiri-Music[d] |
Склад | Ілья Чарапко-Самахвалаў, Цімафей Савіцкі, Ваня Селішчаў, Дзіма Паплаўскі, Аляксей Тарасевіч |
Гісторыя
правіцьГурт быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Ільёй Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім на абломках папярэдняга праекта «Полипы». Паводле словаў І. Чарапко-Самахвалава, назву гурта ён узяў з савецкага антыалкагольнага плаката, які ўбачыў у паліклініцы[1].
У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурта «Всем Доволен», які быў выдадзены маскоўскім лэйблам «Снегири-музыка ». Кружэлка атрымала вялікую колькасць станоўчых водгукаў у прэсе, у прыватнасці аглядальнік маскоўскага часопіса «Афиша » Аляксандр Гарбачоў напісаў: «Першы альбом „Всем Доволен“ — найлепшая руская рок-кружэлка года». Аднак усе наступныя альбомы гурт палічыў за лепшае выдаваць сваімі ўласнымі сіламі.
22 лістапада 2020 года ў Мінску падчас «Марша супраць фашызму» быў затрыманы вакаліст і лідар групы Ілья Чарапко-Самахвалаў.
19 траўня 2023 года «Пятля Прыхільнасці» ўпершыню выпусцілі сінгл на беларускай мове. Свой наступны альбом гурт таксама плануе запісваць на беларускай[2].
Склад
правіць- Ілья Чарапко-Самахвалаў — вакал, тэкст (2004 — цяперашні час)
- Цімафей Савіцкі — бас-гітара, бэк-вакал (2004 — цяперашні час)
- Ваня Селішчаў — гітара (2007 — цяперашні час)
- Дзіма Паплаўскі — гітара (2008 — цяперашні час)
- Аляксей Тарасевіч — ударныя (2008 — цяперашні час)
Былыя ўдзельнікі
правіць- Дзяніс Тарасенка — гітара
- Саша Прабху — гітара
- Арцём Залескі — ударныя
Дыскаграфія
правіцьСтудыйныя альбомы
правіць- «Всем Доволен» (7 кастрычніка 2009)
- «Гипнопедия» (8 красавіка 2011)
- «Фобос» (10 красавіка 2013)
- «Мода и облака» (12 красавіка 2016)
- «Гул» (15 лютага 2019)[3]
- «Не тот человек» (27 кастрычніка 2021)[4]
Сінглы
правіць- «Автоматизм» (30 верасня 2014)
- «Груз» (19 сакавіка 2016)
- «Вечеринка» (11 красавіка 2016)
- «Ты мог бы», кавер-версія песні группы «Кино» (22 чэрвеня 2017)
- «Минотавр» (13 кастрычніка 2017)
- «Цветок» (1 сакавіка 2018)
- «Лучшее завтра» (23 кастрычніка 2018)
- «Зелёный Коридор» (17 кастрычніка 2019)
- «Норма» (1 красавіка 2020)
- «Жыццё як жах» (19 траўня 2023)
Зноскі
- ↑ Орловский, Андрей. «Петля пристрастия»: «Некоторых песен вообще никто не понял» (руск.). Colta.ru (30 верасня 2018). Праверана 26 лістапада 2020.
- ↑ https://vk.com/wall-1092823_14390?thread=14394&reply=14416
- ↑ Алексей Мажаев . Рецензия: «Петля пристрастия» - «Гул» *** . InterMedia (28 лютага 2019). Праверана 25 красавіка 2019.
- ↑ Гурт «Петля Пристрастия» выпусціў новы альбом . Budzma.by (27 кастрычніка 2021). Праверана 27 кастрычніка 2021.