Smooth Season
альбом
Smooth Season — дэбютны студыйны альбом трып-хоп гурта B Side, выдадзены ў чэрвені 2011 года.
Smooth Season | |
---|---|
студыйны B side | |
Дата выпуску | чэрвень 2011 |
Запісаны | 2010—2011 |
Жанр | трып-хоп, даўнтэмпа, абстрактны хіп-хоп[1] |
Працягласць | 54:32 |
Лэйбл | DustedWax Kingdom |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Запіс ударных інструментаў ажыццяўляўся ў 2010—2011 гадах на мінскіх студыях: Mapletree (Алег Даманчук), Granny rec. (Анатоль Шманай), Sparrows’ Sons rec. (Яўген Бельскі). Запіс астатніх інструментаў і вакала, а таксама звядзенне і майстарынг — B_Side rec.[3]
Кампазіцыі
правіць№ | Назва | Словы | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Рытмы горада» | Эдуард Казлоў | 5:23 |
2. | «Лотасы» | Эдуард Казлоў | 7:06 |
3. | «Happy end» | Віка Трэнас | 4:57 |
4. | «Я ішла...» | Наталля Арсеннева | 4:05 |
5. | «Through fingers» | Эдуард Казлоў | 5:13 |
6. | «Ветры» | Эдуард Казлоў | 4:02 |
7. | «Stop silence» | Эдуард Казлоў | 3:35 |
8. | «Анёлы» | Вольга Лосева | 5:18 |
9. | «Кроплі душы» | Віка Трэнас | 6:32 |
10. | «Brooklyn» | Эдуард Казлоў | 5:10 |
11. | «Акіяны» | Эдуард Казлоў | 3:11 |
Дадатковыя звесткі
правіць- Кампазіцыя «Through Fingers» была натхнёная відэаінсталяцыяй канадскага рэжысёра Грэгары Колбера «Ashes and Snow»; тут жа гучыць сэмпл голасу амерыканскага акцёра Лоўрэнса Фішбарна[4].
- У кампазіцыі «Stop Silence» можна пачуць голас Марціна Лютэра Кінга.
Зноскі
- ↑ Smooth Season – трип-хоп класса boutique от B_SIDE (руск.)(недаступная спасылка). http://muzby.net+(15 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2015. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ http://www.experty.by/node/1256
- ↑ B_Side "Smooth Season" (+аўдыё) . experty.by (15 кастрычніка 2011).
- ↑ b_side: музыка іншага вымярэння(недаступная спасылка). Тузін Гітоў (15 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- Smooth Season на афіцыйным сайце B_Side
- Внештатный эксперт Е.Долгих: B_Side «Smooth Season» на expert.by