«b_side» (былая назва — РоСтра) — беларускі трып-хоп гурт, заснаваны летам 2003 года. З верасня 2010 года перайменаваны ў «b_side» ў сувязі з адыходам калектыва ад стылістыкі арт-рока[1].

b_side
Жанры трып-хоп
(раней — арт-рок)
Гады 2003-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Лэйбл DustedWax Kingdom
Склад Анастасія Карпоўская
Дзмітрый Ляшэвіч
Эдуард Казлоў
Яўген Леўкавец
Аляксандр Колтун

Гісторыя правіць

Гурт «РоСтра» заснаваны пяццю яго будучымі ўдзельнікамі (назва гурта азначала ўпрыгожванне на карме карабля)[2]. Першым выступам калектыву на шырокай публіцы стаў вечар памяці Аляксандра Башлачова 28 мая 2005 года ў клубе «Аквариум». Наступным буйным выступам стаў фэст «Крэўскія камяні»-2005, ад якога бярэ свой пачатак першая беларускамоўная праграма «РоСтры». Гурт таксама выступаў на фестывалях «Ярмарка здоровья» на Нёмане, «Оттепель» і ў клубе «Граффити»[3]. «РоСтра» бралі ўдзел у запісе зборніке «Л. Геніюш: Жыць для Беларусі. Мэлёдыка паэзіі», дзе выконвалі песню «Куфар»[4].

У 2006 годзе гурт падаваў заяўку на ўдзел у «Басовішчы-2006» і на адборным этапе выйграў прыз глядацкіх сімпатыяў. Удзел у «Басовішчы» стаў першым выступам па-за межамі Беларусі, аднак адразу пасля фестывалю з гурта сышлі два чалавекі: клавішнік Аляксандр Галаўнёў і гітарыст Уладзімір Русецкі, які быў заснавальнікам калектыву з 2003 года. З былым клавішнікам была запісана песня «Ночка» для трыб’юту Сяргея Новіка-Пяюна, пасля чаго ён канчатковы выйшаў з творчага працэсу, аднак часам дапамагаў на выступах.

Пасля канцэрту «Vox Femina: Tribute to Flёur», які адбыўся 16 снежня 2006 года, на «ХАТА studio» распачаўся запіс дэбютнага альбома «РоСтры». Ягоны рэліз быў запланаваны на верасень 2007 года. Неўзабаве песні гурта трапілі ў ратацыю некалькіх беларускіх радыёстанцыяў. У 2007 годзе гурт стаў паўфіналістам расійскага музычнага конкурса MuseOn-2007.

У 2009 годзе «РоСтра» напісалі песню «Нехта» на словы беларускай паэткі Вікі Трэнас[5]. Гэтая кампазіцыя зазначыла пераход гурта ад арт-року да плыні трып-хопу і даўнтэмпа. За зменай стылю неўзабаве паследавала і змена назвы гурта — «b_side». Музыкі пракамэнтавалі такі крок наступным чынам:

На адным з апошніх канцэртаў насупраць сваёй назвы мы пабачылі стылістыку «фолк-рок», што канчаткова падштурхнула нас да змены назвы… Гэта не толькі адваротны бок вініла, але і эксперыментальны бок музыкі. b_side — гэта працэс, які абмежаваны, напэўна, толькі космасам. Музыка знаходзіцца вышэй за ўсе межы, таму ў нашых трэках вы з лёгкасцю пачуеце, як беларускую і англійскую, так і арабскую ды іспанскую мовы.

У 2011 годзе гурт выдаў альбом «Smooth Season» у стылі трып-хоп, альбом атрымаў надзвычай станоўчыя адзнакі на партале Experty.by[6].

Дыскаграфія правіць

Удзел у зборніках правіць

Склад правіць

Зноскі

  1. Адваротны бок гурта Rostra . Тузін Гітоў (8 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 20 красавіка 2017.
  2. Аляксей Мінчонак. «РоСтра»: «Мы не падобныя на іншыя гурты!» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (17 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 20 красавіка 2017.
  3. Группа «РоСтра»! (руск.). http://metalscript.net+(9 снежня 2006). Праверана 20 красавіка 2017.
  4. РоСтра . Generation.by. Праверана 20 красавіка 2017.
  5. Rostra: у пошуках новага . Тузін Гітоў (15 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 20 красавіка 2017.
  6. B_Side "Smooth Season" (+аўдыё) . Experty.by (3 жніўня 2011). Праверана 20 красавіка 2017.

Спасылкі правіць