Басовішча XVII
Басовішча XVII — зборнік, прысвечаны фестывалю «Басовішча-2006», выдадзены ў 2007 годзе. На ім прадстаўлены запісы ўсіх дзесяці ўдзельнікаў конкурснай часткі фестывалю, а таксама 4 трэкі іншых вядомых беларускіх музыкантаў[1].
Басовішча XVII | |
---|---|
Складанка розных выканаўцаў | |
Дата выпуску | 2007 |
Запісаны | 2006 год, студыя «ОСМОС» |
Працягласць | 63:04 |
Прадзюсар | Павел Юрцэвіч |
|
|
Змест
правіць- Band A — «Дзень сурка»
- Krok — «Адное і тое ж»
- Nevma — «Я не веру табе»
- MoZart — «Нябесны смех»
- РоСтра — «Ночка»
- Vodar Susviet — «Ільдзінка»
- Людзі Святла — «Вясна»
- Termin X — «Закрэслі сваё імя»
- s.d.m. — «Сам сабе»
- Parason — «Далучайся»
- IQ48 — «Схаванае сэрца»
- Indiga — «Заенька (акустыка)»
- Drum Ecstasy — «Farshistic»
- Neuro Dubel — «Das piche»
- Людзі Святла — «Анёл (Осмос mix)»
Дадатковыя звесткі
правіцьУсе ўдзельнікі конкурснай часткі фестывалю «Басовішча-2006» у якасці ўзнагароды атрымалі магчымасць запісу адной з сваіх песняў на студыі гуказапісу «ОСМОС». У выніку ў 2007 годзе была складзена плытка з запісаў гэтых гуртоў, а таксама чатырох іншых вядомых беларускіх музыкантаў — IQ48, Indiga, Drum Ecstasy і Neuro Dubel. Прадзюсарам гэтага праекту стаў Павел Юрцэвіч.
Крыніцы
правіць- ↑ О’К. V/A Басовішча XVII (руск.). Музыкальная газета (2007). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 20 сакавіка 2020.
Спасылкі
правіць- Сайт студыі гуказапісу «ОСМОС»
- «Басовішча XVII» на knihi.net Архівавана 18 кастрычніка 2007.