Грэгары Колбер
Грэгары Колбер (англ.: Gregory Colbert; нар. 1960, Таронта, Канада) — канадскі кінематаграфіст і фатограф, вядомы галоўным чынам як стваральнік выстаўкі мастацкіх фатаздымкаў і фільмаў «Попел і снег» (англ.: Ashes and Snow), якая дэманструецца ў «Вандроўным музеі» (англ.: Nomadic Museum).
Грэгары Колбер | |
---|---|
англ.: Gregory Colbert | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | фатограф, кінарэжысёр |
Кірунак | фатаграфія[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2108003 |
![]() |
ТворчасцьПравіць
Першая выстаўка Грэгары Колбера «Хвалі часу» (англ.: Timewaves) адкрылася ў 1992 г. у музеі Элізэ ў Швейцарыі, дзе атрымала шырокія і пахвальныя водгукі крытыкі. На працягу наступных дзесяці гадоў Колбер не выстаўляў сваіх прац, не арганізоўваў публічнага паказу сваіх фільмаў, прысвяціўшы сябе вандраванням у Індыю, Бірму, Шры-Ланку і Егіпет, на Дамініку, у Эфіопію і Кенію, на востраў Тонга, у Намібію і ў Антарктыку, дзе праводзілася кіно- і фотаздыманне адносін і ўзаемадзеяння людзей і жывёл. З 1992 г. Грэгары Колбер арганізаваў больш за 60 такіх экспедыцый, дзе працаваў з больш за 130 відам жывёл. У яго фільмах і на яго фатаздымках — сланы, кіты, лямантыны, святы ібіс, індыйскія жураўлі, каралеўскія арлы, крэчаты, пярэстыя птушкі-насарогі, гепарды, леапарды, афрыканскія дзікія сабакі, каракалы, бабуіны, антылёпы-каны, сурыкаты, гібоны, арангутангі і саланаводныя кракадзілы. У ліку персанажаў яго фільмаў — бірманскія манахі, якая кружацца ў экстатычным танцы дэрвішаў, людзі з племя Сан, з іншых плямёнаў першабытнікаў, якія абітаюць ва ўсіх краёх свету.
«Попел і снег»Правіць
У 2002 годзе Колбер прэзентаваў сваю работу «Попел і снег» у Венецыі. У рэцэнзіі, апублікаванай газетай «The Globe and Mail» ад 9 красавіка 2002 года адзначалася: «Колбер адкрыў нашым поглядам «Попел і снег» — выстаўку фатаздымкаў і выяваў, беспрэцэдэнтную па сваім ахопе і маштабе. Выстаўка займае 12 600 квадратных метраў і лічыцца адной з найвялікшых экспазіцый работ аднаго аўтара ў гісторыі Еўропы»[1].
Зноскі
- ↑ The Globe and Mail: Canadian artist Gregory Colbert's photographs are the subject of a giant exhibit in Venice. And you probably haven't heard of him, writes SIMON HOUPT (2002–)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 15 студзеня 2022.
СпасылкіПравіць
Грэгары Колбер на Вікісховішчы |
- Ashes and Snow (англ.).
- Gregory Colbert (англ.). IMDb.
- Flying Elephants Foundation (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 1 жніўня 2020.