Лекавыя травы (альбом)

чацвёрты студыйны альбом гурта «Relikt»

«Ле́кавыя тра́вы» — чацвёрты студыйны альбом гурта «Relikt», які быў запісаны на «Studio-X» (Польшча) і выдадзены ў 2015 годзе.[2]

Лекавыя травы (альбом)
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Re1ikt
Дата выпуску кастрычнік 2015
Жанр альтэрнатыўны рок
Прафесійныя рэцэнзіі

Гісторыя стварэння правіць

На вокладцы альбома — траўніца Зоня Ігнатаўна Рудзько з вёскі Рачэнь Любанскага раёна. Песня «Хадзіла галота» патрапіла на альбом дзякуючы Сержуку Доўгушаву, песня паходзіць з вёскi Слабада Лельчыцкага раёна. Песні «Чаго ты, лосю» і «Дождж ідзець» — з Віцебшчыны. Прэзентацыя альбома адбылася 7 снежня 2015 года ў Мінску.[3]

Змест правіць

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Лекавыя травы» А. ДземідзенкаА. Дземідзенка/В. Макшун 7:58
2. «Люцэрна» А. ДземідзенкаА. Дземідзенка 5:42
3. «Хадзіла галота…» народныяА. Дземідзенка/В. Макшун/З. Наркевіч 7:32
4. «Яшчарка» А. ДземідзенкаА. Дземідзенка/В. Макшун 7:36
5. «Чаго ты, Лося…» А. ДземідзенкаА. Дземідзенка/В. Макшун/У. Казлоў/З. Наркевіч 6:13
6. «Балотныя агні» народныяВ. Макшун/А. Дземідзенка 4:27
7. «Зрушаны свет» У. КазлоўА. Дземідзенка 5:42
8. «Кабета інсекта» А. ДземідзенкаВ. Макшун 3:13
9. «Дождж ідзець…» народныяА. Дземідзенка/В. Макшун 5:56

Удзельнікі правіць

Запрошаныя персоны правіць

  • Аляксей Бор — банжа (6)
  • аранжыроўкі — гурт «Re1ikt»
  • запіс — «Studio X» (Ольштын, Польшча), «Everest Media» (Мінск, Беларусь)
  • звядзенне і мастэрынг — Павел Сініла на студыі «Everest Media» (Мінск, Беларусь)

Водгукі крытыкаў правіць

Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.by мяркуе, што «у альбоме „Лекавыя травы“ адчуваецца моцны стрыжань — як ідэйны, так і музычны». Музычны крытык Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў, што «новы альбом Re1ikt адназначна апраўдвае ўсе чаканні: гэта сур’ёзны крок наперад, дзякуючы якому гурт можна па праве называць адным з найлепшых гітарных калектываў краіны». Музычны журналіст Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «у „Лекавых травах“ вельмі заўважна, што 4 гады для гурта не прайшлі дарма, адчуваецца, наколькі вырас узровень музыкі, саміх музыкаў і асабліва вакалу». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «У выніку „Лекавыя травы“ — гэта прыгода, дзе касмапалітычная рок-музыка выдатна спалучаецца з вельмі лакальнымі каранямі, дзе цікавая форма не ўплывае на змест».

Зноскі правіць

  1. "Лекавыя травы" (+аўдыё) . Experty.by (30 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  2. RE1IKT. ВАНДРОЎКА Ў БЕЛАРУСКІ ІНШАСЬВЕТ . Тузін Гітоў (1 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  3. “Лекавыя травы” з фолькам . Культура (5 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 26 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць