«Псіхасаматыка» — чацвёрты сольны музычны альбом Лявона Вольскага. Альбом з дзвюх канцэптуальных частак быў запісаны з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам. «Псіхасаматыка» стала даступнай для слухачоў 15 лістапада 2016 на сайце выканаўцы. Прэзентацыя адбылася 3 снежня 2016 у віленскім клубе Loftas.

Псіхасаматыка
Альбом Лявона Вольскага
Дата выпуску 2016
Запісаны 2016
Жанр альтэрнатыўны рок
Працягласць 42:01
Прадзюсар Снорэ Бергеруд
Храналогія Лявон Вольскі
Hramadaznaūstva (2014)Псіхасаматыка
(2016)
Hravitacyja (2019)

Аб альбоме

правіць

У «Псіхасаматыцы» 16 кампазіцый, разбітых на дзве паловы. Першая палова аб’яднана назвай «Горад» і з’яўляецца больш рокавай, сацыяльнай, бескампраміснай. Другая частка — «Лес» — больш асабістая, лірычная, бадай, бардаўская. Абедзве паловы пачынаюцца з песні «Гэй!», дакладней, двух розных тэкстаў, пакладзеных на адну музыку. Нечаканым для Вольскага хітом альбома стала песня «Жорны». На песню «Цёплае мінулае» ў 2016 і «Спявайце» ў 2017 былі зняты відэакліпы, прычым у здымках апошняга паўдзельнічала мноства зорак беларускага і нават украінскага року.

Альбом — першая маштабная праца Вольскага, выпушчаная пасля смерці жонкі і прадзюсара Ганны — прасякнуты сумам і адзінотай, асабліва ягоная другая палова.

Спіс кампазіцый

правіць

Дыск 1. Горад

Назва Працягласць
1. «Гэй! (Горад)» 2:57
2. «Радзіма нарадзіла» 1:57
3. «Спявайце» 1:55
4. «Найлепшы для жыцця» 2:29
5. «Няма калі» 3:06
6. «Жорны» 2:35
7. «Скончылася шоў» 1:40
8. «Дай мне нагоду» 2:19
18:58

Дыск 2. Лес

Назва Працягласць
1. «Гэй! (Лес)» 3:18
2. «Ідзі і глядзі» 2:07
3. «Дом» 2:42
4. «Чорны квадрат» 3:18
5. «На вайне» 2:37
6. «Цёплае мінулае» 3:44
7. «Чалавек Ніхто» 2:28
8. «Мне трэба ісці» 2:49
23:03

Аўтар музыкі і слоў усіх песень — Лявон Вольскі.

Рэцэнзіі

правіць

Альбом «змяшчае так шмат, а пралятае так хутка: „Горад“ на ўдых, „Лес“ на выдых. Такі надзвычай удалы фармат быў бы немагчымым без „схемы Бергеруда“ — поўнай адмовы ад сола і брыджаў, імкнення да максімальнай лаканічнасці; усяго чатыры песні тут не змясціліся ў троххвілінны хранаметраж… „Псіхасаматыка“, нават разбітая на палоўкі, гучыць цэльна.» — піша музычны крытык Мікалай Янкойць на сайце Experty.by[1].

Удзельнікі запісу

правіць
  • Лявон Вольскі — вакал
  • Snorre Bergerud — усе гітары, бас
  • Sindre Skeie — бубны

Зноскі