Сяргей Філімонаў (тэлевядучы)

беларускі тэлевядучы

Сяргей Філімонаў (5 кастрычніка 1959 — 16 лістапада 2021[1]) — беларускі тэлевядучы, знакаміты па тэлеперадачы Відзьмо-невідзьмо.

Сяргей Філімонаў
Род дзейнасці тэлевядучы
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1959(1959-10-05)
Дата смерці 16 лістапада 2021(2021-11-16) (62 гады)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

З дзяцінства збіраў кружэлкі. Нейкі час жыў у Маскве. У пачатку 1990-х вярнуўся ў Мінск, трымаў свой пункт пракату відэакасет і друкаваўся у мясцовых газетах. Яго запрасілі на БТ весці праграму пра фільмы і музыку. Назву перадачы ён прыдумаў у пераходзе падчас музычнай тусоўкі, што збіралася тады ў пераходзе на станцыі метро Акадэмія навук[2].

Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» з 1992 года выходзіла на БТ, затым з 2011 года — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакалення беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і з’явы кіно, музыкі, поп-культуры і сучаснага мастацтва. З 2015 года праграма адрадзілася на «Белсаце».

Зноскі