Vuraj
Гурт «VuRaj» — беларускі музычны гурт (Мінск), які эксперыментуе з беларускім фальклорам. Перапляценне вобразаў беларускай міфалогіі і аўтарскага бачання фальклору надаюць непаўторнае адценне і самабытнасць калектыву.
Vuraj | |
---|---|
Жанр | фолк |
Гады | 2010-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Лэйблы |
Каўчэг Наш формат |
Склад | Сяржук Доўгушаў, Вольга Палякова, Аляксандр Ясінскі, Наста Папова, Данік Залескі, Эрык Арлоў-Шымкус, Іван Арцімовіч |
vuraj.tilda.ws |
Гісторыя
правіцьЭтна-гурт «VuRaj» быў заснаваны ў 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструментальны тэатр, казачны фолк. Першымі альбомамі сталі «Vuraj» (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2012).[1]
Новы этап у жыцці калектыва — стварэнне праграмы на аснове беларускіх, палескіх песень і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok» (2014).[2] Гэты альбом стаў лепшым фолк-альбомам года па версіі сайта Experty.by.[3][4]
У 2015 годзе гурт прэзентаваў на партале Тузін Гітоў двухбаковы EP, тры песні з якога з'яўляюцца аўтарскімі апрацоўкамі народных спеваў, а астатнія тры — іх аўтэнтычнай версіяй. У 2016 годзе гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад партала Тузін Гітоў з фармуліроўкай «за музычную актыўнасць».[5]
«VuRaj» плённа эксперыментуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фолк-рокавая, ды і ўласна рокавая накіраванасць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэакласічным гучаннем. «VuRaj» практыкуе і непрыхаваны неафолк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псіхадэлікі. Кожная кампазіцыя хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, з'яўляецца цалкам самастойным творам.
Дыскаграфія
правіць- «Vuraj» (2010)
- «Песні, казачкі ды танцы» (Live-альбом, «Каўчэг», 2012)[1]
- «Rajok» («Наш формат», Украіна, Кіеў, 2014)[2]
- «Шэсць загадок» (EP, 2015)[6]
- «Вэлытай, пэрэпылко» (сумесны з Re1ikt інтэрнэт-сінгл, 2016)[7]
- «Lito» (2018)
Удзел у зборніках
правіцьСклад
правіць- Сяржук Доўгушаў — вакал, тэксты, флейты, сапілка
- Вольга Палякова — флейта
- Аляксандар Ясінскі — баян
- Наста Папова — скрыпка
- Данік Залескі — ударныя
- Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас
- Іван Арцімовіч — гітара
Былыя ўдзельнікі
правіць- Кацярына Крывашэйцава — тамбак, перкусія
- Глеб Анішчанка — кантрабас
Фестывалі
правіцьГурт VuRaj прымаў удзел у фестывалях:
- Этна-фэст «Ад неба на паўметры» (Мінск, 2009)
- Graffiti Open Music Fest (Мінск, 2009)
- Музычны спарынг (Мінск, 2010)
- Пустые холмы — 2010 (Масква-Калуга, 2010)
- Міжнародны фестываль «Флюгери Львова» (Львоў, 2011)
- Міжнародны фестываль Киівські «Флюгери Львова» (Кіеў, 2011)
- Пустые холмы — 2011 (2011)
- Басовішча-2011 (2011)
- Город Золотой (ПХ, Крым, 2011)
- Этна-Млын (Дудуткі, 2012)
- Камяніца-2012 (Строчыцы, 2012)
- Міжнародны этнічны фестываль «КРАЇНА МРІЙ» (Кіеў, 2013)
- «Цукеркавы Фэст» (Івянец, 2013)
- Этна-фестываль «Сунічны Джэм» (Мінск, 2014)
- Міжнародны эка-культурны фестываль «Трипільське коло» (Ржышчаў, Кіеўская вобл., Украіна, 2014)
- Фестываль «Арт Пікнік Слави Фролової» (ВДНГ, Кіеў, 2014)
- Этна-фестываль «Трипільські зорі» (Чаркасы, Украіна, 2014)
- Фестываль «Вольнае паветра» (Хутар «Шаблі», 2014)
- «Solidarni z Białorusią» (Гданьск, 2015)
- «Sianokosy nad Narwią Kupalle» (Нараў, Польшча, 2015)
- Фестываль міфалогіі «У госці да лепельскага Цмока» (Лепель, 2015)
- Фестываль «Дикая мята» (Расія, 2017)
- Atlas Weekend (Украіна, Кіеў, 2017)
Зноскі
- ↑ а б Vuraj "Песні, казачкі ды танцы" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ а б Vuraj выдаў першы студыйны альбом (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
- ↑ Лучшие белорусские альбомы 2014 (+аудио) / Experty.by
- ↑ Гурт Vuraj запісаў найлепшы беларускі фолк-альбом 2014 / Experty.by
- ↑ «ГЕРОІ 2016 ГОДУ» — INTELLIGENCY І VURAJ (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА) Архівавана 15 снежня 2016. / Тузін Гітоў
- ↑ «ШЭСЬЦЬ ЗАГАДОК» АД VURAJ (ПРЭМ’ЕРА EP) Архівавана 3 снежня 2016. / Тузін Гітоў
- ↑ VURAJ I RE1IKT ЗАПІСАЛІ РОК-ВАРЫЯНТ ФОЛЬК-ГІТУ «ВЭЛЫТАЙ, ПЭРЭПЫЛКО» (ПРЭМ’ЕРА) Архівавана 27 сакавіка 2017. / Тузін Гітоў
- ↑ 13 номинантов наград Experty.by по итогам 2014 года (+слушать/+скачать) / Experty.by
- ↑ Выйшаў супольны праект "Новае пакаленьне на Новы год" (+слухаць/+відэа) / Experty.by
- ↑ Выйшаў супольны праект "Песні матчыны з Вушаччыны" (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by