Камяніца (фестываль)

Камяніца - Беларускі музычны фестываль. Праводзіцца з 2009 года.

Пра фэстПравіць

Першы каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец[1], потым яго функцыі ўзяў на сябе Алег Пашек[2].

Фестываль з'яўляецца дабрачынным: усе выручаныя сродкі ідуць на патрэбы музея, у якім праходзіць фестываль.

Месца правядзення фестывалюПравіць

"Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту". (пас. Азярцо, Мінскі раён, Беларусь.) На тэрыторыі музея сабраная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў[3].

ГісторыяПравіць

2009Правіць

У 2009 годзе фестываль прайшоў 12 верасня.

2010Правіць

У 2010 годзе фестываль праходзіў 4 верасня.

2011Правіць

Трэці фестываль "Камяніца" прайшоў 3 верасня 2011. На фестываль прыехала некалькі тысяч гледачоў.

2012Правіць

Чацвёрты фолк-фэст "Камяніца" прайшоў 15 верасня 2012. На фэсце было дзве сцэны: Галоўная сцэна і Сцэна аматарскіх калектываў.

2013Правіць

Пяты фестываль "Камяніца" адбыўся 7 верасня 2013 года. Упершыню на фестывалі выступілі музыкі з чатырох краін - Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

2014Правіць

Шосты фестываль "Камяніца" адбыўся 6 верасня 2014 года. Выступы праходзілі на двух сцэнах. У фестывалі прынялі ўдзел музыкі з пяці краін - Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Чэхіі.

2015Правіць

Сёмы фестываль "Камяніца" адбыўся 5 верасня 2015 года.[4]

2016Правіць

Восьмы фолк-фэст "Камяніца" прайшоў 10 верасня 2016 года.[5]

2017Правіць

Дзявяты фолк-фэст "Камяніца" прайшоў 16 верасня 2017 года. З-за тэхнічных праблем музычная частка пачалася са спазненнем і ў выніку быў адменены выступ аднаго з хэдлайнераў - праекта Šuma.

СпасылкіПравіць

Глядзіце таксамаПравіць

Зноскі

  1. Фестиваль «Камяница»: семичасовая этноатака в Строчицах(недаступная спасылка)
  2. Тарналицкий, Тарас. Больше, чем просто фолк (руск.). Белорусы и рынок (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  3. "Мы не будем продавать "гарэлку" на розлив для погружения в национальную культуру" — Новости OPEN.BY(недаступная спасылка)
  4. "На сёмай “Камяніцы” “гоцалі” з украінцамі і вучылі эстонскую мову". ЕўраБеларусь. Праверана 25 снежня 2017.
  5. "Жыве “Камяніца”! Пад Мінскам прайшоў міжнародны фолк-фестываль". ЕўраБеларусь. Праверана 25 снежня 2017.