Руся
Ру́ся (сапраўднае імя Марына Шукюрава; нарадзілася 15 сакавіка 1980 года) — вакалістка гурта «Indiga»[2], Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі»[3][4]. З’яўляецца вакалісткай гурта «Šuma»[5][6], таксама прымае ўдзел у гурце «Akana-NHS»[7][8] ды іншых[9].
Марына Шукюрава | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | вакал |
Жанры |
Рок Фолк |
Псеўданімы | Руся |
Калектывы |
Indiga Akana-NHS Šuma |
Узнагароды | Рок-князёўна (2006) |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў мястэчку Церахоўка на Гомельшчыне[10]. Скончыла Рэчыцкі прафесійна-педагагічны каледж у 2000 годзе, факультэт міжнародных адносін БДУ ў 2006 годзе[11]. Пасля гэтага вучылася ва Еўрапейскім гуманітарным універсітэте[11].
Супрацоўнічала як журналіст, рэдактар і прадусар з «Беларускім Радыё Рацыя», «Еўрапейскім радыё для Беларусі», перакладала і агучвала фільмы і мультфільмы для тэлеканала «Белсат»[11].
Творчасць
правіцьУ дзяцінстве Русе падабалася творчасць Кортні Лаў, і таму яна вырашыла таксама стаць спявачкай[12]. З 2001 года спявала ў рок-гурце «Indiga»[13][14][15]. Паралельна супрацоўнічала з паэтам Андрэем Хадановічам, музыкай Ігарам Варашкевічам, прадзюсарскім цэнтрам «Backlab collective» (Аўстрыя)[11]. Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з рок-гуртамі «Partyzone», «Hasta La Fillsta»[11].
Прыняла ўдзел у запісу складанкі Лявона Вольскага «Такога няма нідзе»[11].
1 лістапада 2008 года ў клубе «Bronx» Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта «Akana-NHS» выступіла на прэзентацыі самотніка «In Tune» «Hair Peace Salon», што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага «NHS», а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам «Indiga» з-за ператрубацый у складзе[16][17][18][19][20].
Таксама спявачка супрацоўнічае з электронным гуртом «CherryVata»[11]. У 2011 годзе стварыла свой электронны фолк-гурт «Šuma», за якім паследавала нараджэнне новага праекта «CityZen» у 2012 годзе[11].
Дасягненні
правіць18 ліпеня 2003 года ў складзе гурта «Indiga» перамагла на фестывалі «Басовішча»[21]. 28 лютага 2006 года атрымала Рок-Карону і стала Рок-князёўнай на дзясятай «Рок-каранацыі»[22].
Ацэнкі
правіцьАнатоль Мяльгуй для «Музыкальной газеты» на прыкладзе зборнага канцэрта з удзелам чэшскіх гуртоў у чэрвені 2006 года падкрэсліваў артыстызм і эмацыянальнасць вакалісткі «Indiga», фанатам якой «заўсёды імпанавала яе імкненне да тэатралізацыі на сцэне»[23].
Асабістае жыццё
правіцьНа 2005 год знаходзілася ў грамадзянскім шлюбе з гітарыстам «Indiga» Змітром Дзямідавым[24].
Пасля аголеных здымкаў для сталічага часопіса «РіО» ў 2007 годзе атрымала некалькі прапановаў ажаніцца, але не прыняла аніводнай[25][26]. Пад канец 2007 года стала вядома пра «цесную духоўную сувязь» спявачкі з аўтарам-выканаўцам Atmoravi , але стасункі абмяжаваліся толькі выступленнямі дуэтам[27].
Ажанілася ў 2009 годзе з Юрасём Маціюным[28].
Дыскаграфія
правіцьIndiga
правіцьŠuma
правіцьЗноскі
- ↑ (28) Maryna (Rusia) Shukiurava | LinkedIn Праверана 29 мая 2024.
- ↑ Знаткевіч, Аляксей. Руся: “Творчасьць дазваляе мне адчуваць смак жыцьця” . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (6 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ Валынец, Галляш. Рок з яйцамі ніяк не звязаны (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (7 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей; ProJamStudio. “Рок-Каранацыя” працягваецца! . Тузін Гітоў. mpby.ru (28 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Еўрарадыё. Не самы вясёлы Мінск вачыма спявачкі Русі з гурта Shuma . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 8 лістапада 2019.
- ↑ Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
- ↑ Вітушка, Воля. Руся: «Рок-н-ролу беларускага больш няма» . generation.by (2 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2017. Праверана 21 лістапада 2018.
- ↑ Яр, Маша. Руся: Рок-н-рол сарамліва стаіць у баку і назірае за веліччу этнічнай музыкі! . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Мартинович, Виктор (2006-02-06). "Попса - «за»". БелГазета(руск.) (5 (524)). Архівавана з арыгінала 2020-01-03. Праверана 2020-01-03.
- ↑ а б в г д е ё ж Руся: «Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- ↑ Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (руск.). KYKY.ORG (27 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Безкоровайный, Дмитрий (2005-02-21). "Зелёное дерево как символ музыкальной весны". БелГазета(руск.) (7 (475)). Архівавана з арыгінала 3 студзеня 2020. Праверана 2020-01-03.
- ↑ Лукашук, Дмитрий. Руся: "Переодевание в гримерной не несет сексуального подтекста" (руск.). Ежедневник. Experty.by (5 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
- ↑ Mechaniczny, Wiecier. Русіны таямніцы (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (27 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2008. Праверана 3 студзеня 2020.
- ↑ Holdings: Hair Peace Salon (руск.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
- ↑ Кузьміч, Воля. Фотарэпартаж з канцэрту-прэзэнтацыі Hair Peace Salon новай плыткі In Tune . generation.by (4 лістапада 2008). Праверана 29 кастрычніка 2018.
- ↑ Кузьміч, Воля. Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" . generation.by (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
- ↑ Mechaniczny, Wiecier; Маціюн, Юры. Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (15 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Кузьміч, Воля. Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon . generation.by (3 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Падбярэскі, Зьміцер. “Дні” і гады групы “Індыга” . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (14 верасня 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
- ↑ Сальнікава, Юнэля. «Рок-каранацыя-2005» . Deutsche Welle (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Мельгуй, Анатолий. Чешская альтернатива: урок #2 (руск.). Музыкальная газета (26 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2020. Праверана 25 красавіка 2020.
- ↑ Самусик, Ольга (2005). "Тандем". Музыкальная газета(руск.) (33). Архівавана з арыгінала 2020-01-03. Праверана 2020-01-03.
- ↑ Скарабагатава, Алена; Цітоў, Валер; ТГ. Руся: "Аголенае цела - гэта прыгожа!" . Тузін Гітоў (5 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2008. Праверана 2 студзеня 2020.
- ↑ Слабчанка, Даша; Сідун, Юра. КУЛЬТурныя людзі: слухай Русю . generation.by (2 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2020.
- ↑ Черницкий, Андрей “duckling”. Атморави – новая «жертва» Руси? (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (5 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2007. Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ Котка, Міла; Tarantino. Вяселле рок-князёўны . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.