Такога няма нідзе

«Такога няма нідзе» — беларускі музычны зборнік 2009 года з 11 песняў аўтарства Лявона Вольскага, прысвечаны 1960-м гадам.[3] Выданне на 2 дысках (CD і DVD) змяшчала таксама 11 відэакліпаў песняў режысёра Мацея Сабурава, песню «Дай мне знак», тэксты і акорды песняў, фотагалерэю са здымак[4] і інтэрв’ю з удзельнікамі (Віталь Артыст, Павел Булатнікаў, Уладзімір Пугач, Руся, Алег Хаменка і Ганна Хітрык)[5]. Прэзентацыя альбома адбылася 26 студзеня 2010 года ў мінскім рэстаране «Камяніца»[6].

Такога няма нідзе
зборнік Лявон Вольскі
Дата выпуску снежань 2009
Запісаны 2007―2009
Жанр рок-музыка
Працягласць 44:03
Прадзюсар Ганна Вольская
Лэйбл «West Records»[1]
Прафесійныя рэцэнзіі

Змест правіць

Словы і музыка ўсіх песень Лявон Вольскі

Такога няма нідзе
Назва Працягласць
1. «Такога няма нідзе» (Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі)  
2. «Не пасьпяваю» (гурт «The Anyway»)  
3. «Суворы тата» (Святлана Зелянкоўская)  
4. «Джэймс Бонд» (Віталь Артыст)  
5. «Рыкша» (Алег Хаменка, Каця Пытлева)  
6. «Ягуар» (Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук)  
7. «Роля герояў» (Павел Булатнікаў, Лявон Вольскі)  
8. «Мой капітан» (Ганна Хітрык)  
9. «Ведзьмы» (Святлана Зелянкоўская, Вольга Самусік, Зоя Каральчук)  
10. «Дзякуй табе» (Алег Гарбуз)  
11. «Гэты час» (Руся, Андрусь Такінданг)  
12. «Дай мне знак» (Лявон Вольскі)  
44:03

Удзельнікі правіць

  • Лявон Вольскі – тексты, музыка
  • Мацей Сабураў – рэжысёр кліпаў
  • Андрэй Баброўка – гук
  • Ігар Назаранка, Вольга Кузміч – дызайн
  • Аляксандр Канатоп, Юрый Сідух – фатаграфіі
  • Ганна Вольская – прадзюсар[7]

Крыніцы правіць

  1. Святочны дыск ад Лявона Вольскага (руск.). TUT.BY (31 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  2. Лявон Вольскі і інш. "Такога няма нідзе" (руск.). experty.by. Праверана 2 студзеня 2019.
  3. «Такога няма нідзе»: Лявон Вольскі выпускае музычны праект у стылі 60-х . Generation.bY. Праверана 2 студзеня 2019.
  4. Такога няма нідзе (CD + DVD) | Prastora.by - iнтэрнэт-крама кнiгаў на беларускай мове. Вялiкi выбар мастацкай i навукова-папулярнай лiтаратуры. Таксама ў продажы аўдыёкнiгi, музычныя кампакт-дыскi, вiдэа, сувэнiры ды iншае. Даступныя цэны.. www.prastora.by. Праверана 2 студзеня 2019.
  5. Вікторыя Целяшук. Лявон Вольскі зьдзейсьніў падарожжа ў 60-я // Звязда : газета. — 29 снежня 2009. — № 245 (26603). — С. 10. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  6. Лявон Вольский представил новый проект «Такога няма нідзе». naviny.by (27 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  7. Various - Такога Няма Нідзе (англ.). Discogs. Праверана 2 студзеня 2019.

Вонкавыя спасылкі правіць