Ганна Сяргееўна Хітрык

(Пасля перасылкі з Ганна Хітрык)

Ганна Сяргееўна Хітрык (нар. 25 чэрвеня 1980) — актрыса мінскага Купалаўскага тэатра, вакалістка гурта «Дзецідзяцей».

Ганна Сяргееўна Хітрык
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1980(1980-06-25) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, спявачка
Тэатр
Член у
IMDb ID 5816606
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ганна нарадзілася 25 чэрвеня 1980 года. У 19982001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спектакль «Брат мой, Сіман…», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатра. Так пачалася праца Ганны ў якасці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных мінскіх актрыс, прымае актыўны ўдзел у жыцці тэатра і культурных падзеях горада.

З 2001 года іграе ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 года ў Тэатры юнага гледача.

У 2005 годзе Ганна і іншыя акцёры мінскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна з’яўляецца вакалісткай[1]. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 года спыніў дзейнасць маючы тры паўнаватых альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры ветэранаў адбылася прэзентацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганнін выхад на музычную сцэну пасля прыпынення дзейнасці гурту «Дзецідзяцей».

У 2017 годзе з сям’ёй пераехала ў Ізраіль.

Зноскі

  1. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.

Спасылкі правіць