CherryVata

беларускі музычны гурт

CherryVata — беларускі музычны гурт. Выконвае меладычную музыку з выкарыстаннем як жывых інструментаў, так і камп’ютарнага гучання. Гурт працуе пераважна ў рамках такіх жанраў, як acid-jazz, trip-hop і іншых.

CherryVata
Жанры trip-hop
acid-jazz
Гады 2003 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень англійская
беларуская
Лэйбл Ezhevika
Іншыя
праекты
Diamos Roll
Gorbach
www.cherryvata.com

Гурт параўноўваюць з «Morcheeba», «Massive Attack», «Groove Armada» і «Sneaker Pimps».[1]

Гісторыя правіць

«CherryVata» з’явіліся ў 2003 годзе з дуэта «Diamos Roll & Heinz Troy» (Дзмітрый Літвіновіч і Аляксей Доўнар).[2] Гурт выступае як на невялікіх канцэртах, так і на міжнародных, у тым ліку і джазавых, фестывалях. З 2010 па 2015 год «CherryVata» не выступалі жывым складам, аднавіўшы дзейнасць з прыходам новай вакалісткі.[3][4] Гурт адзначыўся на фестывалях «Ещё лето — 2006, 2007» (Брэст), «Кубак Лева — 2007» (Львоў), «Jazz Koktebel  (фр.) — 2008, 2009, 2010», «Можно!» 2009 (Мінск, Масква), «Be2gether» 2010 (разам з Русяй) (Літва)[5], «Moscow music week» 2015 (Масква) і іншых.[2]

Сайтам Experty.by альбом «ViaVanilla» быў прызнаны лепшым альбомам 2009 года ў намінацыі «Прыз народных экспертаў».[6]

«CherryVata» запісалі музычнае суправаджэнне для спектакля «Женитьба Бальзаминова» ў пастаноўцы Магілёўскага драматычнага тэатра. Два трэкі гурта ўвайшлі ў саўндтрэк да фільма «Жестокость» з Рэнатай Літвінавай, таксама гурт запісаў саўндтрэк для серыяла «Тихий Дон» і для фільма «Бобруйск-Дакар».

У канцы 2015 года разам з гуртом «Vuraj» «CherryVata» запісалі калядную песню на палескім дыялекце беларускай мовы «Шчодры вэчор».[7]

Склад правіць

  • Дзмітрый Літвіновіч — заснавальнік, аранжыроўка, клавішныя, камп’ютарныя эфекты.
  • Аляксей Доўнар — заснавальнік, гітара.
  • Павел Горбач — ударныя.
  • Фёдар Малікін — саксафон.
  • Кацярына Штырц — спеў.[4]

Дыскаграфія правіць

  • «Intro Jagody», максі-сінгл, Gismo Lab records, 2004
  • «Natural Selection Volume One», «Natural Selection Volume Three», зборнікі, Shum records, 2004, 2005
  • «Где!?», альбом, West Records, 2006
  • Various Artists «Dub Around volume two», зборнік, Shum records, 2006
  • Альбом рэміксаў «Город в квадрате», West Records, 2008, (у запісе альбома прыймалі ўдзел «J:морс», «Без Билета» і Атморави  (руск.))
  • «ViaVanilla», альбом, GO-Records/Ezhevika, 2009
  • «Infinity», міні-альбом, Ezhevika, 2016[8]
  • «Daybreak», альбом, 2017[9]

Зноскі

  1. Группа CherryVata дарит 45 минут музыки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2009.
  2. а б О нас(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт гурта CherryVata. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2019.
  3. Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. Шведский Baby-boom или на первый/второй сорт рас-счи-тась! (руск.). LiveSound.by (9 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.
  4. а б CherryVata адраджае жывы склад з новай вакалісткай. Tuzin.fm.
  5. Кузьміч, Воля. У чацьверты раз на Be2gether . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  6. Лепшыя альбомы 2009. Experty.by.
  7. Vuraj&CherryVata. Магія несумяшчальнасьці. tuzin.fm.
  8. CherryVata выпустили первый за 7 лет диск. Experty.by.
  9. CherryVata — Daybreak. 34mag.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць