GO-Records
GO-Records — беларускі музычны лэйбл. Заснаваны ў 2005 годзе ў Гомелі[1].
GO-Records | |
---|---|
Заснаваны | 2005 |
Заснавальнікі | Віктар Гольцаў, Алег Запрыварын |
Статус | Дзейнічае |
Краіна | ![]() |
Месцазнаходжанне | Гомель |
ДзейнасцьПравіць
Кампанія займаецца выпускам і дыстрыб’юцыяй у Беларусі такіх беларускіх выканаўцаў, як Серёга, Rasta, Бьянка, Amatory (альбомы «Неизбежность» 2004 года і «Книга мёртвых» 2006 года), ТТ-34, ST1M, Gods Tower (зборнік «The Greatest Arrows» 2005 года), Дай дарогу!, Саша и Сирожа, Крамбамбуля (альбом «Святочная» 2007 года), Крама (альбом «Усё жыццё — дзіўны сон» 2007 года), Nevma (альбом «Стихия слёз» 2009 года), Termin X (альбом «Што дае нам магчымасць дыхаць» 2010 года), Zet (альбом «Radzima.com» 2006 года), 3t.ON ды іншых[2]. У 2006 годзе на лэйбле GO-Records быў выдадзены зборнік «XLAM: Лучшая беларусская альтернатива». Таксама лэйбл з’яўляецца заснавальнікам і арганізатарам штогадовага фестываля цяжкай музыкі «GO-FEST»[3][4].
ЗноскіПравіць
- ↑ Будкін, Сяргей. “Go” значыць “наперад” . Белорусская деловая газета. Тузін Гітоў (7 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ "Go-Records :: только вперед!" (in ru). Музыкальная газета (50). 2005. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/50/0700.html. Retrieved on 2020-03-20.
- ↑ Подберезский, Дмитрий. Go-Records (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ Тарналицкий, Максим «Zoom». GO-FEST 2007 - отчет (руск.). LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2008. Праверана 13 ліпеня 2020.