Рэната Муратаўна Літвінава

Рэната Муратаўна Літвінава (12 студзеня 1967, Масква) — расійская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст і тэлевядучая. Заслужаная артыстка РФ (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001).

Рэната Літвінава
татар.: Рената Морат кызы Литвинова (Вәргазова)
руск.: Рената Муратовна Литвинова

Рэната Літвінава ў Нова-Агарова на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным
Дата нараджэння 12 студзеня 1967(1967-01-12) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР Расія
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёрка, рэжысёр, вядучая, вырабнік, кінапрадзюсар, тэлевядучая, спявачка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
медаль Пушкіна
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Steppe Wolf Prize[d]

Лаўровая галіна[d] (2000)

IMDb ID 0514852
renatalitvinova.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Рэната Літвінава нарадзілася ў Маскве ў сям’і лекараў.

У 1984 Рэната паступіла на сцэнарны факультэт УДІКа. Вучылася на адным курсе з Раманам Качанавым і Аркадзем Высоцкім.

Як актрыса дэбютавала ў фільме Кіры Муратавай «Захапленні» ў 1994, як рэжысёр — у фільме «Няма смерці для мяне». Усенародная вядомасць прыйшла да яе пасля здымкі ў серыяле «Мяжа. Тайговы раман» і тэлевізійных праектаў на НТБ і Муз-ТБ.

З 2005 па 2011 год зняла некалькі музычных кліпаў спявачцы Земфіры.

У 2007 г. выдавецтвы «Амфара» і «Сеанс» ў серыі «Бібліятэка кінадраматурга» выпусцілі кнігу «Валодаць і належаць», у якую ўвайшлі навэлы і кінасцэнарыі.

У 2008 г. у пракат выйшаў паўнаметражны дакументальны фільм Літвінавай «Зялёны тэатр у Земфіры».

Зноскі

Спасылкі правіць