Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава

вну у Маскве
(Пасля перасылкі з УДІК)

Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДIК) — федэральная дзяржаўная адукацыйная бюджэтная ўстанова вышэйшай і паслявузаўскай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, заснаваная 1 верасня 1919 г. у Маскве. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава
руск.: Всероссийский государственный институт кинематографии имени С. А. Герасимова
Заснаваны 1 верасня 1919
Рэктар Vladimir Malyshev[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы

Ніка[d] (4 сакавіка 2014)

Сайт vgik.info (руск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З мая 2004 года УДІК рэалізуе таксама праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі.

Інстытут рыхтуе творчых спецыялістаў у галіне кінематаграфіі, тэлебачання, відэа і іншых экранных мастацтваў. У аспірантуры УДІК рыхтуюцца спецыялісты для навуковай і педагагічнай дзейнасці.

15 красавіка 2013 года інстытут аднесены да асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі і ўключаны ў Дзяржаўны спіс асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.

Вядомыя выпускнікі правіць

Спасылкі правіць