Аляксандра і Канстанцін

Алякса́ндра і Канстанці́н (A&K) — беларускі музычны дуэт, у які ўваходзяць Аляксандра Кірсанава (Аляксандра) і Канстанцін Драпеза (Канстанцін).

Аляксандра і Канстанцін
Жанры фолк-мадэрн, поп-рок
Гады 1998—па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Барысаў
Мова песень беларуская
Лэйблы West Records, Vigma
Склад Аляксандра(шведск.) бел.
Канстанцін
alexandrakonstantin.com

Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» створаны ў 1998 годзе ў горадзе Барысаве. Першапачаткова музычная праграма складалася з кавер-версій сусветна вядомых песень. З 1999 года працуюць у стылі фолк-мадэрн.

Дуэт A&K стаў лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў і фэстаў: «Славянскі базар у Віцебску 2002», «Ethnosfera — 2002» (Польшча), «Астана-2003» (Казахстан), «Palangos Gaida-2005» (Літва), «Discovery 2006» (Балгарыя). Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваннях Еўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале.

З песняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2004» у Турцыі.

ГісторыяПравіць

1998Правіць

Канстанцін Драпеза граў у гурце ў Барысаве. Ён пазнаёміўся з Аляксандрай, калі яна аднойчы прыйшла на рэпетыцыю гэтага гурта. У кастрычніку быў створаны дуэт «Аляксандра і Канстанцін». Пачыналі музыкі з выканання кавераў вядомых сусветных хітоў. Першы канцэрт адбыўся ў лістападзе ў мінскім «Стар-клубе».

1999Правіць

20 мая Аляксандра ўдзельнічала ў тэлевізійным конкурсе маладых артыстаў «Зорная Ростань», дзе стала лаўрэатам 3-яй прэміі.

2000Правіць

Дуэт стаў лаўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная Ростань» і ў якасці ўзнагароды атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Песня «Ой, арол, ты арол» была выкарыстана ў гукавай дарожцы да дакументальнага фільма пра гісторыю Беларусі «На фоне стагоддзя» (кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёр — Надзея Гаркунова).

2001Правіць

24 лютага выступілі на «Рок-каранацыі». Прынялі ўдзел у канцэрце, прысвечаным 30-годдзю «Песняроў». Выпушчаны альбом «За ліхімі за марозамі».

2002Правіць

У падтрымку альбома «За ліхімі за марозамі» праведзены шэраг канцэртаў па гарадах Беларусі. У чэрвені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» прымаюць удзел у конкурсе ў межах Еўрапейскага фестывалю этна- і фолкмузыкі «Ethnosfera 2002» у Польшчы, дзе становяцца лаўрэатам трэцяй прэміі. Пасля гэтай падзеі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» увайшлі ў склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі як самастойная творчая адзінка. У ліпені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» стаў лаўрэатам 2-й прэміі міжнароднага фэсту «Славянскі базар у Віцебску — 2002».

2003Правіць

30 сакавіка ўдзельнічалі у памятным канцэрце, прысвечаным Уладзіміру Мулявіну ў мінскім Палацы Рэспублікі. Зняты кліп на песню «Пчолка» (2003, рэжысёры Валянцін Свіягін, Валерый Сафонаў).

2004Правіць

Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваннях Еўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале. З песняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2004» у Турцыі[1].

2005Правіць

27 сакавіка адбыліся здымкі відэакліпа на песню «Stairs of Separation» (рэжысёр — Сяргей Маеўскі).

2006Правіць

9 лютага выйшаў новы дыск дуэта «Аляксандра і Канстанцін» з назвай «Аўтаномная Навігацыя».

2007Правіць

У студзені здымаўся кліп на песню «The Money & The Mountains» (рэжысёр — Сяргей Маеўскі). 2 лютага адбыўся вялікі сольны канцэрт з праграмай «Аўтаномная навігацыя» ў канцэртнай залі Мінск. У верасні ўдзельнікі дуэту Аляксандра і Канстанцін ажаніліся.[2]

2008Правіць

1 студзеня Аляксандра і Канстанцін выступлілі на святочным канцэрце ў Варне, Балгарыя. 13 лютага ў горадзе Магілёве Аляксандра і Канстанцін выступілі на буйным супольным канцэрце з пераможцам дзіцячага Еўрабачання Аляксеем Жыгалковічам і брэйк-камандай «All stars». 26 лютага выдадзены канцэртны DVD з запісам песень па-англійску «My Galileo», «The Money & The Mountains», «Stairs of Separation»[3].

ДыскаграфіяПравіць

АльбомыПравіць

СамотнікіПравіць

  • My Galileo. The Best (2004)
  • Масьленіца (2011)[7]

СкладПравіць


Папярэднік:
Няма
 
Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2004
Пераемнік:
Анжаліка Агурбаш

Зноскі

  1. "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА" (in ru). Музыкальная газета (18). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/18/0400.html. Retrieved on 2020-09-15. 
  2. Александра и Константин оформили отношения БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ (руск.) 
  3. Афіцыйны сайт. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2008. Праверана 9 сакавіка 2017. (бел.) 
  4. Александра и Константин: биография Ultra-music.com (руск.) 
  5. М1. Тузін Гітоў. 24 кастрычніка 2013
  6. Будкін, Сяргей Аляксандра, Канстанцін і кампраміс (бел.) . Будзьма беларусамі! (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  7. Будкін, Сяргей Аляксандра і Канстанцін — Масьленіца (EP), 2011 (бел.) . Будзьма беларусамі! (6 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць