Аляксандр Уладзіміравіч Канюк
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Каню́к (11 ліпеня 1960, Гродна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2011—2020), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа[1].
Аляксандр Канюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Рыгор Васілевіч | ||||||
Пераемнік | Андрэй Швед | ||||||
Нараджэнне |
11 ліпеня 1960 (64 гады) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 ліпеня 1960 года ў Гродне.
Скончыў сярэднюю школу № 7 г. Гродна[2]. У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1982 па 1984 год — камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі[3].
З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах.
У 1993—1997 гадах быў суддзёй Беларускага ваеннага суда.
З 1997 года — старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.
З 2006 па 2009 год працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда.
З красавіка 2009 года быў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.
20 верасня 2011 года Аляксандр Канюк быў прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[4]. 9 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Канюка ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь[5].
19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Арменіі[6].
Міжнародныя санкцыі
правіць31 жніўня 2020 года Аляксандр Канюк быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[7].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны спіс ЕС[8][9]. Акрамя ЕС, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[10][11], Канада[12], Швейцарыя[13][14]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15].
Узнагароды
правіць- ордэн «За бездакорную службу» І ступені,
- ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» трэцяй ступені (1986),
- 9 медалёў.
Зноскі
- ↑ http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10002 Архівавана 8 верасня 2016.] // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ О военной профессии – из первых уст
- ↑ Біяграфія на сайце belta.by
- ↑ Аляксандр Канюк прызначаны генеральным пракурорам замест Рыгора Васільевіча (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 сентября 2020 года № 340 «Об А. В. Конюке»
- ↑ Конюк и Равков отправлены послами в Армению и Азербайджан
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.