Ганна Канапацкая

беларуская палітычная дзяячка, прадпрымальнік, юрыст

Га́нна Анато́леўна Канапа́цкая (нар. 29 кастрычніка 1976) — беларуская палітычная дзяячка. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Ганна Анатолеўна Канапацкая
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
Нараджэнне 29 кастрычніка 1976(1976-10-29)[1] (47 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Прафесія юрыст, палітык
Дзейнасць палітык, дэпутат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 29 кастрычніка 1976 г. Скончыла мінскую школу № 55, пазней юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўступлення на пасаду дэпутаткі была дырэктаркай ТАА «Грынрэй», якое аказвае юрыдычныя паслугі[2][3].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На Парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе горада Мінска.

Аднапартыйцы засталіся незадаволеныя дзейнасцю дэпутаткі. Дэлегаты з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў верасні 2019 года прынялі рашэнне адмовіць Ганне Канапацкай у паўторным вылучэнні кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Тая на знак пратэсту заявіла аб прыпыненні членства ў партыі[4]. На выбарах Ганна Канапацкая вылучалася праз збор подпісаў, але яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

12 мая 2020 года Ганна Канапацкая высунулася ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 мая зарэгістравала ініцыятыўную групу з 1314 чалавек. 10 чэрвеня паведаміла, што ёй удалося сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў[5].

Бізнес правіць

Паводле дакументаў, Ганна Канапацкая была дырэктаркай юрыдычнай кампаніі «Грын рэй», але спыніла сваю дзейнасць пасля ўступлення на пасаду дэпутаткі. У інтэрнэце пра кампанію «Грын рэй» няма падрабязнай інфармацыі, у кампаніі ніколі не было сайта[6]. У перадвыбарчай кампаніі дэкларавала прыбытак 293 802 204 рублі за 2015 год[7].

Сям’я правіць

Бацька Ганны Канапацкай — Анатоль Трухановіч, першы доларавы мільянер у Беларусі, колішні старшыня Саюза прадпрымальнікаў, перыядычна выступае экспертам у дзяржаўнай газеце Советская Белоруссия[6][7].

Ганна Канапацкая разведзеная, мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/hanna-kanapackaja-jurystka-razviedzienaja-dacka-liehalnaha-bielaruskaha-miljanera/27982449.html
  2. Канапацкая Ганна Анатолеўна. vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 14 верасня 2016.
  3. Ганна Канапацкая: юрыстка, разьведзеная, дачка «легальнага беларускага мільянэра». svaboda.rog (12 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 14 верасня 2016.
  4. Ганна Канапацкая заявіла, што прыпыняе сяброўства ў АГП. svaboda.org (29 верасня 2019).
  5. Канопацкая заявила о сборе необходимых 100 тысяч подписей Архівавана 10 чэрвеня 2020. tut.by (10 чэрвеня 2020)
  6. а б Пра сям'ю, парламент, прэзідэнцкія амбіцыі — поўная тэкставая версія інтэрв’ю з Ганнай Канапацкай. nashaniva.by (21 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15-4-2019. Праверана 15-4-2019.
  7. а б Ганна Канапацкая: юрыстка, разьведзеная, дачка «легальнага беларускага мільянэра» (бел. (тар.)). svaboda.org (12 верасня 2016). Праверана 15-4-2019.

Спасылкі правіць