Юрый Аляксандравіч Дракахруст

беларускі палітолаг
(Пасля перасылкі з Юрый Дракахруст)

Юрый Дракахруст (1960, Хабараўск, РСФСР) — беларускі матэматык, журналіст.

Юрый Аляксандравіч Дракахруст
Род дзейнасці журналіст, матэматык, палітолаг, рэдактар
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1960(1960-06-20) (64 гады)
Месца нараджэння
Бацька Аляксандр Абрамавіч Дракахруст
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Хабараўску. Бацька — Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (1923—2008) — паэт і перакладчык. У 1964 годзе сям’я пераехала ў Мінск. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ.

У 1986 абараніў кандыдацкую дысертацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН Беларусі (1982—1991), акадэмічным Інстытуце эканомікі (1991—1994), у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (1992—2000). Выступаў з артыкуламі ў беларускім друку.

У 1990—1991 гадах — сакратар управы Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

З 1991 года на Радыё «Свабода», ад 1996 — супрацоўнік Беларускай службы Радыё «Свабода» ў Празе. Вядучы аналітычнай праграмы «Праскі акцэнт». Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009) і «Сем худых гадоў» (2014).

З 2015 рэгулярна публікуецца на партале TUT.BY.

У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[1].

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).

Зноскі

Спасылкі

правіць