Надзея Андрэеўна Ермакова

(Пасля перасылкі з Надзея Ермакова)

Надзея Андрэеўна Ермакова, дзявоч. Лупекіна (19 красавіка 1953, в. Разальмова, Хоцімскі раён Магілёўская вобласць, БССР) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Надзея Ермакова
Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
з 25 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі
27 ліпеня 2011 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Пётр Пракаповіч
Пераемнік Павел Калаур
Старшыня Беларусбанка
18 студзеня 2021 — 27 ліпеня 2011
Старшыня праўлення Белгазпрамбанка
 — 16 ліпеня 2021
Нараджэнне 19 красавіка 1953(1953-04-19) (71 год)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Іосіфавіч, працаваў электразваршчыкам, быў членам КПСС; маці, Людміла Аляксееўна, была рознарабочай у калгасе. У пачатковую школу хадзіла ў родным Разальмове, пасля скончыла Яснапалянскую васьмігодку ў суседняй вёсцы[1].

Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).

Працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намесніцай загадчыка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай загадчыка Кіраўскім аддзяленнем Дзяржбанка, загадчыцай Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намеснцай старшыні райвыканкаму і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай фінансавым аддзелам Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай філіяла камерцыйнага банка «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзяленнем Белаграпрамбанку ў Шклове[2].

З 1996 года ў ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», намесніца старшыні праўлення, старшыня праўлення.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 1999 г.).

Была абрана членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. Прымала ўдзел ва ўсіх, 7-мі, Усебеларускіх народных сходах[3].

З 27 ліпеня 2011 па 27 снежня 2014 — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе, калі Надзея Ермакова ўзначаліла Нацбанк, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 108,7 %, а стаўка рэфінансавання вырасла да канца года з 10 % да 45 %. 21 кастрычніка была праведзена чарговая дэвальвацыя беларускага рубля. У 2014 годзе, пры Надзеі Ермаковай на пасадзе старшыні Нацбанка, адбылася яшчэ адна дэвальвацыя.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[4]

18 студзеня 2021 года прызначана старшынёй праўлення Белгазпрамбанка[5]. 16 ліпеня 2021 года пакінула пасаду старшыні праўлення Белгазпрамбанка[6].

Крытыка

правіць

У чэрвені 2020 года ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанка», кіраўніком часовай адміністрацыі якога з’яўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазітарныя ячэйкі без прысутнасці саміх кліентаў, пры гэтым з іх прапала змесціва. Некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікненне каштоўнасцяў[7].

Узнагароды

правіць

Сям’я

правіць

Двойчы разведзеная[8], мае дзвюх дачок (Наталлю і Юлю)[9].

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=135905
  2. Надежда Ермакова возглавила Нацбанк Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Новости. open.by (2011-28-07). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2016. Праверана 4 жніўня 2011.
  3. Ермакова і Шпілеўская вылучаны кандыдатамі ў склад Прэзідыума УНС ад Беларускага саюза жанчын. Звязда (3 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2024. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  4. http://www.belayarus.by/today/organ/
  5. https://blr.belta.by/economics/view/nadzeja-ermakova-naznachana-starshynej-praulennja-belgazprambanka-95748-2021/
  6. https://smartpress.by/news/10548/
  7. Бобков, Дмитрий. «К Бабарико отношения не имею». Клиенты Белгазпромбанка жалуются на вскрытие ячеек и пропажу ценностей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 28 чэрвеня 2020.
  8. nashaniva.by
  9. Надежда Ермакова. Топ-7 интересных фактов о главной банкирше страны. (руск.)(недаступная спасылка) (28 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 4 жніўня 2011.

Спасылкі

правіць