Адкрыць галоўнае меню

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачэнь

беларускі палітык

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачэнь (нар. 8 мая 1985, Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года[1].

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачэнь
Старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
з 3 лістапада 2018
Папярэднік: Станіслаў Шушкевіч
 
Партыя: Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (з 2018)
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Дзейнасць: палітык
Месца працы: Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.
Нараджэнне: 8 мая 1985(1985-05-08) (34 гады)
Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР.

Вырас і вучыўся ў Магілёве.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №3.

Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый».

У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё».

Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр».

У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны.

З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя».

Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.

КрытыкаПравіць

Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Чарачэнь, на думку Рымашэўскага — гэта шлях да ліквідацыі партыі.

Зноскі

СпасылкіПравіць