Кіеўскі сквер (Мінск)

(Пасля перасылкі з Кіеўскі сквер)

Кіеўскі сквер — сквер, размешчаны ў Цэнтральным раёне Мінска ў межах вуліц Арлоўская, Азізава, Кахоўская. Парк адкрыты ў 1970-я гады і названы ў гонар горада Кіева.

Кіеўскі сквер
Kijeŭski Garden Square, Minsk.jpg
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Дата заснавання1970-я 
Размяшчэнне
53°55′49,91″ пн. ш. 27°33′22,51″ у. д.HGЯO
РаёнЦэнтральны раён
Кіеўскі сквер (Мінск) (Мінск)
Кіеўскі сквер
Кіеўскі сквер

У 2019 годзе стаў пляцоўкай для правядзення Дня Волі ў Мінску (24 сакавіка). У 2020 годзе атрымаў вядомасць праз афіцыйны «Дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі» (6 жніўня), на які нечакана для арганізатараў сабраліся тысячы людзей, незадаволеныя адменай перадвыбарнага мітынгу Святланы Ціханоўскай. Двое гукааператараў з Мінскага палаца дзяцей і моладзі, якія ўключылі перад аўдыторыяй запіс песні Віктара Цоя «Хочу перемен!», былі асуджаны на 10 сутак арышту.

На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Кіеў», які замыкае бульвар Шаўчэнкі. Маюцца лаўкі і дарожкі.

Фантан, пабудаваны ў 1980-х гадах побач з кінатэатрам, у кастрычніку 2020 года знаходзіўся ў непрацоўным стане. Таксама адсутнічалі таблічкі, якія сведчылі пра дэлегацыю кіяўлянаў, што брала ўдзел у адкрыцці сквера[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць