Вылучэнне кандыдатаў
Вылучэнне — юрыдычна значнае дзеянне грамадзяніна, групы або аб'яднання грамадзян, накіраванае на ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў выбарны прадстаўнічы орган або на выбарную пасаду.
Вылучэнне кандыдатаў, спісаў кандыдатаў палітычнымі партыямі і іншымі выбарчымі аб'яднаннямі ажыццяўляецца на з'ездах, канферэнцыях з наступным паведамленнем выбарчай камісіі аб вылучэнні. Самавылучэнне кандыдата ажыццяўляецца шляхам апавяшчэння выбарчай камісіі аб вылучэнні. Вылучэнне кандыдатаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленыя законам тэрміны.
Асноўныя матывы добраахвотнага вылучэння:
- імкненне да ўлады, патрэба ў самавыяўленні;
- абарона і лабіраванне інтарэсаў ўласнага або чужога прадпрымальніцтва (бізнеса);
- жаданне змяніць жыццё, дапамагчы людзям;
- і многае іншае.