Валерый Іванавіч Карбалевіч

(Пасля перасылкі з Валерый Карбалевіч)

Валер Карбале́віч, поўнае імя Валерый Іванавіч Карбалевіч (нар. 28 студзеня 1955, Паназырава, Кастрамская вобласць, РСФСР) — беларускі палітолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Валерый Іванавіч Карбалевіч
Дата нараджэння 28 студзеня 1955(1955-01-28) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітолаг, гісторык, аграном
Навуковая сфера паліталогія[1], гісторыя[1] і аграномія[2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

У 1972—1973 гадах працаваў слесарам-сантэхнікам Рамбудупраўлення № 4 Слуцка. У 1978 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1978—1983 годзе працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность компартии Белоруссии по пропаганде и внедрению достижений науки и передового опыта в сельско-хозяйственное производство (1971—1980 годы)». Выкладаў у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце. Працаваў у Нацыянальным цэнтры стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (пазней — Аналітычны цэнтр «Стратэгія»), у газеце «Свободные новости. СНплюс». Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода». Працаваў галоўным рэдактарам грамадска-палітычнага аналітычнага часопіса «Грамадзянская альтэрнатыва».

Аўтар больш за 900 публікацый па розных праблемах унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, сярод якіх кніга «Александр Лукашенко. Политический портрет».

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Александр Лукашенко. Политический портрет / Валерий Карбалевич. — М.: Партизан, 2010. — 718, [1] с. — ISBN 978-5-91114-007-6.
  • Конец «Веймарской» Беларуси // Открытая политика. — 1997. — № 1-2;
  • Путь Лукашенко к власти // Белоруссия и Россия: общества и государства. — М., 1998;
  • Декоративный кастинг / В. Карбалевич // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2010. — № . — 1 — 8 декабря. — С.
  • Белорусская номенклатура в период трансформации: эволюция социального статуса и политической роли // Belarus Monitor. НЦСИ «Восток — Запад». — Мн., 1998;
  • Гражданский контроль над военной сферой в Белоруссии: проблемы и тенденции // Парламентский контроль над военной сферой в новых независимых государствах. — М., 1998;
  • Прыватызаваная дзяржава // Грамадзянская альтэрнатыва. — 1999. — № 2.

Крыніцы

правіць
  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 верасня 2023.

Літаратура

правіць
  • Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus / Уклад.: Л. А. Андросік і інш.; прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, [1] с. — С. 94 — 95.