Генадзь Мікалаевіч Мажэйка

беларускі журналіст
(Пасля перасылкі з Генадзь Мажэйка)

Генадзь Мікалаевіч Мажэйка (нар. 11 мая 1982, Мінск, БССР, СССР) — беларускі журналіст «КП у Беларусі», палітычны зняволены. 1 кастрычніка 2021 года быў арыштаваны ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю, беларускія і расійскія журналісты і праваабаронцы заклікалі вызваліць яго.

Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 11 мая 1982(1982-05-11) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 мая 1982 года ў Мінску. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2009 года працаваў у газеце «Комсомольская правда в Белоруссии», беларускай версіі газеты «Камсамольская праўда». У 2011 годзе заняў другое месца ў фотаконкурсе «Belarus Press Photo».[1][1][2] Пісаў на тэмы, звязаныя з транспартам, тэхналогіямі, гісторыяй, арміяй і ваеннай тэхнікай[1][3][4].

У жніўні 2020 года Мажэйка асвятляў падзеі першых дзён масавых пратэстаў. У ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года па заданні рэдакцыі працаваў у мікрараёне Серабранка ў складзе групы з чатырох журналістаў «КП у Беларусі». Нягледзячы на наяўнасць камізэлькі з надпісам «Прэса» і белай каскі, быў лёгка збіты невядомымі сілавікамі. Пазней ён успамінаў: «Увесь наш „дыялог“ суправаджаўся крыкамі і пагрозамі, штурхлямі дубінкамі па нагам, па рукам. Больш усяго дасталася нашаму кіроўцы. Ён адвярнуўся, каб адкрыць багажнік, нахіліўся, а яго пачалі біць па руках і нагах».[5]

28 верасня 2021 года ў кватэры на захадзе Мінска адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі спецпадраздзялення КДБ «Альфа» ў цывільным і мінаком Андрэем Зельцэрам, у выніку якой загінулі Зельцэр і адзін з супрацоўнікаў КДБ. Мажэйка аператыўна падрыхтаваў заметку для сайта «КП у Беларусі», якая была апублікавана а 22 гадзіне. У працэсе напісання матэрыялу ён узяў каментар у аднакласніцы Зельцэра, якая ахарактарызавала яго станоўча[6]. Ранкам 29 верасня сайт выдання быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі без папярэдняга апавяшчэння, і верагоднай прычынай блакіроўкі называўся артыкул Мажэйкі.[6][7] Таксама сайт выдання стаў недасяжны з-за мяжы.[8] Пасля беларуская рэдакцыя «Камсамольскай праўды» адрэдагавала нататку, а затым і зусім выдаліла яе.[7][8].

30 верасня 2021 года Мажэйка знаходзіўся ў Маскве, адкуль тэлефанаваў маці. 1 кастрычніка ў яго кватэры ў Мінску адбыўся ператрус, а вечарам стала вядома, што Мажэйка знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Праваабарончы цэнтр «Вясна», які першым паведаміў пра арышт Мажэйкі, заявіў, што яго затрымалі ў Маскве. Пастаянная камісія па правах чалавека ў інфармацыйнай сферы Савета па правах чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі  (руск.) заклікала вызваліць Мажэйку[9]. 4 кастрычніка 2021 года прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў затрыманне, заявіўшы, што не можа адобрываць арышт журналіста за яго прафесійную дзейнасць[10]. 4 кастрычніка 2021 года Саюз журналістаў Расіі  (укр.) заклікаў вызваліць Мажэйку[9].

6 кастрычніка 2021 года сумеснай заявай шасці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Мажэйка быў прызнаны палітычным зняволеным[11][12]. 11 кастрычніка стала вядома, што Мажэйку прад’явілі абвінавачанні па двух артыкулах КК РБ за распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369).[12]

23 сакавіка 2023 года Генадзя Мажэйку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі[13].

Зноскі

  1. а б в Васильев, Игорь. Кто такой Геннадий Можейко, задержанный журналист «КП»-Беларусь» (руск.). Камсамольская праўда (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  2. Пишет о технологиях, призер фотоконкурса. Кто такой Геннадий Можейко, которого задержали после статьи про Андрея Зельцера (руск.). ZERKALO.IO (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  3. Можейко, Геннадий. В Минске «битвы за маршрутку» пока не наблюдается (руск.). Камсамольская праўда (26 лютага 2018). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  4. Можейко, Геннадий. Беларусь купила истребители вместо размещения российской авиабазы (руск.). Камсамольская праўда (14 лістапада 2019). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  5. Геннадий Можейко: «Никогда не думал, что такое может происходить в моей стране» (руск.). Press Club Belarus. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  6. а б В Москве задержали журналиста "КП в Беларуси", который написал статью о погибшем минчанине Андрее Зельцере (руск.). Настоящее Время (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. а б Новикова, Александра. Пропал в Москве, нашелся на Окрестина Журналист «Комсомольской Правды в Беларуси» арестован после публикации статьи об убитом минчанине, стрелявшем в кагэбэшника. Главное (руск.). Новая газета  (руск.) (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. а б Юшков, Михаил; Серова, Анастасия. Пропавший журналист КП оказался в изоляторе в Минске (руск.). РБК  (руск.) (2 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  9. а б Союз журналистов России потребовал от Минска освободить Геннадия Можейко (руск.). Інтэрфакс (4 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  10. Песков прокомментировал задержание Можейко (руск.). РИА Новости (4 кастрычніка 2021). Праверана 30 кастрычніка 2021.
  11. Заява аб прызнанні 73 чалавек, затрыманых па "справе Зельцэра", палітзняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  12. а б Журналісту "КП у Беларусі" Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  13. «Праводзіў агітацыю супраць дзеючай улады». Асудзілі журналіста Генадзя Мажэйку. Новы Час (23 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.

Спасылкі правіць