«Press Club Belarus» («Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб») — культурна-асветніцкая ўстанова, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё медыясупольнасці, першапачаткова створаная ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі[1].

«Прэс-клуб Беларусь»
Абрэвіятура ПКБ
Дэвіз Прастора для прафесійнага росту медыясупольнасці
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Адрас вул. Кісялёва, д. 12
Юрыдычны статус установа
Мэта забеспячэнне свабоды слова
Тып арганізацыі культурна-асветніцкая
Афіцыйныя мовы беларуская
Заснаванне
Дата заснавання 29 ліпеня 2011 (13 гадоў таму)
Дата скасавання 22 ліпеня 2021 (3 гады таму)
Матчыная арганізацыя Міжнароднае аб’яднанне прэс-клубаў (Польшча)
Даччыныя арганізацыі «Press Club Polska[pl]», Беларуская асацыяцыя журналістаў
press-club.by
  • Захаваць прафесію журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэта і эканамічнай прывабнасці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
  • Стымуляваць фармаванне канкурэнтнага медыярынку.
  • Насычаць даверам дыскусію розных аўтараў на рынку напярэдадні і падчас пераўтварэнняў[2].

Гісторыя

правіць

Працуе на платформе і пры падтрымцы «Press Club Polska  (польск.)». Паводле правіл сеткі міжнародных клубаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова[3]. З кастрычніка 2014 года рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Мінску[4]. З’яўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпламатамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі[5].

Сярод заснавальнікаў клуба Юлія Слуцкая, Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандр Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётр Марцаў. Мэта праекта — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІ[6]. Падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 года, «Press Club Belarus» быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў  (англ.), дзе атрымаў статус назіральніка[7].

У канцы 2015 года культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» афіцыйна запрацавала ў Мінску. З лекцыямі і трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» таксама запусціў праекты: «MediaIQ» для фіксавання выканання беларускімі медыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клуба» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджары могуць атрымаць новыя веды і кампетэнцыі[1].

Рэпрэсіі 2020—2021

правіць

Напрыканцы 2020 года мінская сядзіба «Press Club Belarus» была абшукана, а шэраг актывістаў клуба былі затрыманы па абвінавачваннях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі і аператар Пётр Слуцкі[8]. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадскага тэлебачання», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынай затрымання і крымінальнай справы стала прафесійная дзейнасць[9]. 13 студзеня 2021 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі «Press Club Belarus», а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, звязаная з медыяпраектам, былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[10].

Нягледзячы на рэпрэсіі, «Press Club Belarus» прадоўжыў працу[11]. 22 ліпеня 2021 года ў ходзе пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі стала вядома, што Мінгарвыканкам ліквідаваў «Press Club Belarus»[12][13]. Камітэт абароны журналістаў засудзіў рэпрэсіі ў дачыненні да «Press Club Belarus»[13].

19 жніўня 2021 года Слуцкая і супрацоўнікі прэс-клуба выйшлі на волю паводле памілавання[14]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасць, другая часта была сплачаная з рахунку «Press Club Belarus»[15]. Апошні памілаваў чатырох палітвязняў да суда[16]; Ксенія Луцкіна нічога не пісала і засталася пад арыштам[15].

28 верасня 2022 года Луцкіну асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі[17]. У межах вызвалення палітвязняў у Беларусі ў 2024 годзе ў жніўні яна выйшла на волю па памілаванні[18].

Узнагароды

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters (англ.). Інстытут дадатковай адукацыі журналістаў (FOJO). Універсітэт імя Карла Лінея (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 28 красавіка 2021.
  2. https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about
  3. В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь
  4. https://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/
  5. Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве(недаступная спасылка)
  6. В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь» Архівавана 22 студзеня 2012. naviny.by
  7. Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў belarusinfocus.info
  8. Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей Архівавана 29 красавіка 2021. TUT.BY
  9. «От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО». TUT.BY
  10. Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  11. Пульша, Сяргей (2021-07-23). "З рагаткі па хмарачосе". Новы Час (28 (736)): 4. ... усе "разгромленыя" СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе "Еўрарадыё", працуе "Наша Ніва". Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду – таксама. "Разгромлены" Прэс-клуб праводзіць анлайн-канферэнцыю, дзе прадстаўнікі ўсіх вышэйпералічаных "разгромленых" медыя абмяркоўваюць тое, што адбываецца.
  12. У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 23 ліпеня 2021.
  13. а б Belarus authorities dissolve Belarus Press Club (англ.). Камітэт абароны журналістаў (27 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  14. facebook.com/pressclubbelarus
  15. а б Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкінай і камэру «Шанхай» з пацукамі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  16. Першыя памілаваньні і незвычайны спосаб уцёкаў зь Беларусі. ВІДЭА . Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  17. Журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Новы Час (28 верасня 2022).
  18. З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў. Наша Ніва (20 жніўня 2024).
  19. Report, Star Digital. Belarus’s Yuliya Slutskaya named World Press Freedom Hero (англ.). The Daily Star  (англ.) (7 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі

правіць