Глядавіцкі сельсавет
Гля́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Глядавічы.
Глядавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глядавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 лютага 2013 |
Насельніцтва (2011) | 903 |
Плошча | 86,82 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыліцкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жылічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Багатырэвічы, сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 8 верасня 1975 года перайменаваны ў Глядавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Глядавічы[2]. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лунненскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 943 чалавекі[4], з іх 62,8 % — беларусы, 30,9 % — палякі, 5,1 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.