Касцёл Святой Ганны (Лунна)

Касцёл Святой Ганны — рымска-каталіцкі храм, помнік архітэктуры позняга класіцызму, размяшчаецца ў цэнтры вёскі Лунна (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).

Славутасць
Касцёл Святой Ганны
53°27′19″ пн. ш. 24°15′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Касцёл у Лунна быў заснаваны каралевай Бонай Сфорцай у 1546 годзе. Мураваны касцёл пабудаваны ў 1782 годзе ў цэнтры мястэчка на ахвяраванні апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і асвечаны ў 1785 годзе пад тытулам Св. Ганны, у 1895 годзе рэканструяваны (без змен засталася толькі апсіда).

У 1895 святыня была значна рэканструявана на сродкі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай (1833—1897) з Шэметаў (пахавана ў касцёле, у прэсбітэрыі змешчана мемарыяльная пліта ў яе гонар), без змен пакінута толькі апсіда. Даты пабудовы і рэканструкцыі адзначаны на галоўным фасадзе перад уваходам у касцёл. Паны Чахоўскія і Рамеры (пазнейшыя ўладальнікі гэтых зямель) таксама пахаваныя ў крыпце касцёла, аб чым сведчаць мемарыяльныя пліты на сценах малітоўнай залы. У XVIII ст. мясцовая парафія ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага дэканата, у XIX ст. — Гродзенскага, а ў 1920 Лунна стала цэнтрам аднайменнага дэканата Віленскай архідыяцэзіі, які складаўся з 8 парафій.

З XIX ст. да Лунненскай парафіі належалі капліцы ў Чарлёне і Яблонаве. У міжваенны час далучылася яшчэ і капліца Св. Роха на мясцовых могілках. Колькасць парафіян у міжваенны час перавышала 2000 вернікаў.

Касцёл дзейнічаў увесь час. Залічаны да помнікаў архітэктуры.

У час газіфікацыі касцёла ў 2005 г. выпадкова быў праламаны склеп ля помніка Аляксандру Чахоўскаму. У склепе знаходзіліся тры труны: адна металічная вялікая, другая драўляная невялікая і трэцяя драўляная, напаўразбураная. Дзве першыя захаваліся вельмі добра[1].

Архітэктура правіць

 
Выгляд ад брамы

Святыня пабудавана з бутавага каменю і атынкаванай цэглы ў стылі г.зв. станіславаўскага класіцызму. Будынак касцёла складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму і пяціграннай апсіды. Сцены фасадаў абліцаваныя бутавым каменем, архітэктарскія дэталі (ліштвы, карнізы, вуглы пілястраў) пабелены.

Інтэр’ер правіць

 
Арган
 
Абраз з касцёла

Інтэр’ер мае выцягнутую па падоўжнай восі кампазіцыю. Зала расчлянёная двума радамі слупоў на тры нефы пяццю парамі размаляваных пад мармур круглых калон. Цэнтральны неф перакрыты драўляным падвесным цыліндрычным скляпеннем, у бакавых нефах столь драўляная плоская, у апсідзе перакрыцце цаглянае — конха. Ва ўсходняй частцы бакавых нефаў размешчаныя на 1/2 вышыні залы дзве сакрысціі з галерэямі. Уздоўж заходняй сцяны — хоры.

Унутры тры драўляныя разьбяныя алтары ў стылі неаготыкі работы мясцовых майстроў: галоўны — Укрыжавання (пры бакавых сценах прэсбітэрыя ўсталяваны такія ж неагатычныя алтарныя кампазіцыі з фігурамі Маці Божай (злева) і Св. Юзафа), левы бакавы — тытульны алтар Св. Ганны (ён засланяе абраз Маці Божай Вастрабрамскай), наверсе знаходзіцца абраз Св. Антонія, правы алтар — алтар Маці Божай Лунненскай (абраз і шата ў стылі рэнесансу) з абразом Св. Францішка ў другім ярусе. Над нартэксам зроблены арганныя хоры з арганам у стылі станіславаўскага класіцызму. На сцяне хораў змешчаны мемарыяльныя пліты ў гонар Чахоўскіх.

У апсідзе на скляпенні намаляваны сюжэт Сыходжання Святога Духа.

Брама і званіца правіць

 
Званіца

Касцёльная тэрыторыя абнесена бутавай агароджай з уваходнай брамай у выглядзе дзвюх невысокіх атынкаваных слупкоў. Злева ад касцёла асобна пабудавана двух’ярусная цагляная і атынкаваная чацверыковая званіца.

Могілкі правіць

 
Надмагілле Чахоўскіх

На касцёльным участку захавалася некалькі цікавых помнікаў-надмагілляў фундатараў касцёла. Захаваліся помнікі Аляксандру Чахоўскаму, Ядвізе, дачцэ Аляксандра і Валерыі. Унутры касцёла знаходзяцца эпітафіі Эдварду Матэю Ромеру, Яўстаху Чахоўскаму і інш[1].

Капліца Св. Роха на мясцовых могілках пабудавана з жоўтай вонкавай цэглы з рысамі неакласіцызму над крыптай, дзе быў пахаваны доктар Антоні Барташэвіч (нар. 1933, верагодна, ахвярадаўца будаўніцтва святыні). Гзымс і ўваходны партал атынкаваныя. Капліца прамавугольная ў плане, з невялікай сігнатуркай над уваходам, перакрытая двухсхільным чарапічным дахам. Інтэр’ер перакрыты сегментарным падшыўным дашчаным скляпеннем, у алтары быў змешчаны вялікі тытульны абраз (не захаваўся).

Могілкавая брама — гэта два звычайныя атынкаваныя слупкі, дэкараваныя выявамі (труна, крыж) з маленькіх каменьчыкаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць