Піліп Пятровіч Дайнека
Піліп Пятровіч Дайне́ка (29 лістапада 1916, вёска Дуброва, Светлагорскі раён — 13 студзеня 1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Беластоцкай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Піліп Пятровіч Дайнека | |
---|---|
Нараджэнне |
29 лістапада 1916 |
Смерць | 13 лютага 1979 (62 гады) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1939 года. Скончыў Вышэйшую Партыйную Школу пры ЦК КПСС (1958). З 1935 года на савецкай рабоце. У партызанах са жніўня 1941 года: палітрук роты, камандзір групы, у красавіку-лістападзе 1943 года камісар атрада, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў камісар партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, адначасова са студзеня 1944 года сакратар Гродзенскага падпольнага РК КП(б)Б. З ліпеня 1944 года на партыйнай рабоце ў Гродзенскім і Мастоўскім райкамах КП(б)Б. З 1965 года 1-ы сакратар Гродзенскага РК КПБ, 1970 года загадчык аддзела Гродзенскага абкама КПБ. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960 — 1961 гадах Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963 — 1971 гадах.
Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт».
Узнагароды
правіць- Ганаровы грамадзянін горада Масты.
- 2 Ордэна Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.