Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага (К. М. Ешчанка)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскагапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскага і Скідзельскага раёнаў.

Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Беластоцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 562 партызаны (17 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Гродзенскі і Скідзельскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры К. М. Ешчанка

Склад правіць

Партызанская брыгада была арганізавана на базе атрадаў імя Аляксандра Неўскага (арганізаваны ў красавіку 1943 года на базе групы І. Дз. Ананчанкі і П. П. Дайнекі, вылучанай з 300-й партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, атрада «За Радзіму» (арганізаваны ў лістападзе 1943), атрада імя Катоўскага (арганізаваны ў чэрвені 1943 на базе спецгрупы А. Е. Сарычава і партызанскіх груп, якія дзейнічалі ў 1942 і 1943 гадах у Ваўкавыскім, Гродзенскім і Скідзельскім раёнах), атрада імя Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года на базе арганізатарскай групы І. Я. Сямашкі і партызанскіх груп, якія дзейнічалі ў Гайнаўскім і Гродзенскім раёнах). У склад брыгады ўваходзілі таксама атрады імя Варашылава і імя Чапаева.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

  • К. М. Ешчанка

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • В. Г. Жалязнякоў

Дзейнасць брыгады правіць

Партызаны брыгады дзейнічалі на чыгунках і шашэйных дарогах ГроднаЛіда, Гродна — Вільнюс, СлонімВаўкавыск, зрывалі перавозкі, знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў. Летам 1944 года пашкодзілі некалькі ўчасткаў шашы Гродна — Вільнюс. Вялі шматлікія баі па ліквідацыі ўчасткаў і апорных пунктаў праціўніка.

13 ліпеня 1944 года брыгада (562 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура правіць